Železničná spoločnosť Slovensko

Železničná spoločnosť Slovensko — славацкі чыгуначны аператар, які займаецца пасажырскімі перавозкамі. Штаб-кватэра кампаніі размяшчаецца ў Браціславе.

Электравоз з лагатыпам кампаніі «Železničná spoločnosť Slovensko»

Гісторыя правіць

Першая чыгунка на тэрыторыі Славакіі была пракладзена ў 1840 годзе.

У 2002 была створана кампанія Železničná spoločnosť, якая стала пераемніцай Železnice Slovenskej republiky.

У 2005 годзе тая кампанія была дадаткова падзеланая на «Železničná spoločnosť Slovensko», якая павінна была займацца пасажырскімі перавозкамі і на «Železničná spoločnosť Cargo Slovakia» якая павінна займацца грузаперавозкамі[1].

У студзені 2011 года «Železničná spoločnosť Slovensko» страціла сваю манаполію на пасажырскія перавозкі ў краіне. Кампанія RegioJet атрымала кантракт на перавозкі па маршруту Браціслава — Дунайска-Стрэда — Комарна.

У лакаматыўным парку кампаніі электравозы 380 і 37 электравозаў S 499.3, прыпісаных у лкаматыўныя дэпо гарадоў Жыліна і Кошыцы.[2]. З 3480 км чыгункі 43 % электрыфікавана.

Зноскі

  1. Slovak Railway Gazette 2012-11-14
  2. http://spz.logout.cz/disl/disl_zssk_2008.html Архівавана 30 красавіка 2011. Dislokace hnacích vozidel a řídicích vozů ZSSK

Спасылкі правіць