žygimont VAZA — беларускі музычны рок-гурт.

žygimont VAZA
Апошні выступ гурта на фестывалі Be Free, 2008
Апошні выступ гурта на фестывалі Be Free, 2008
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады 1987-2008
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка
Кастусь Калеснікаў
Павел Яноўскі
Антон Мацулевіч
Іншыя
праекты
Skrypa MX, The Blue Devils
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гурт заснаваны ў 1987 годзе і першапачаткова існуе пад назвай «Bastinda». У 1989 годзе яны змянілі назву žygimont VAZA. Першапачатковы склад гурта: Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнкагітара, вакал; Уладзімір «Вула» Зарубкін — вакал; Сяргей «Серы» — бас-гітара; Леанід Патэнт — ударныя.

На працягу гадоў разам з гуртам выступалі: Аляксандр «Цімоха» Цімошчанка — гітара, вакал (1991-1993); Дзяніс «Аліса» Борбух (1992-1993); Уладзімір Мулявін-малодшы (1993); Яўген «Руды» Собалеў (1989-1992); Алег «Паганіні» Усціновіч (1994 год, раней група YYY); Вадзім «Вад» Юрэвіч (1993-1994); Юрый «Грандж» Касьянаў (1994-1997); Павел Зарушэўскі (2002) — бас-гітара; Сяргей Ражноў (1992-1993); Віктар Літвіноўскі (1993-1994); Хатаб (1994 год); Цыпрыян «Цыпрык» Натовіч (1995-2000); Ёнас Буткявічус (2000, 2004 год) — ударныя; Дамінікас «Хілеп» Антанаўскас —— бас, віяланчэль, духавыя інструменты (1995-2000); Аляксандр Памідораў — вакал (2002).[1]

На пачатку 2005 года гурт складалаўся з Сяргея Скрыпнічэнкі, Андрэя Сапаненкі — ударныя (таксама ў гурце P.L.A.N.), Канстанціна Калеснікава — бас-гітара (з 2003 года, адначасова ўдзельнічаў у гуртах IQ48 і Пару рублей), Марыі «Жар» Лагодзіч — вакал, Паўла Яноўскага — гітара (таксама ў гурце Пару рублей), Вольгі Самусік — вакал (з 2007 года, таксама гурт Тарпач).

Рэпертуар гурта заснаваны на песнях Сяргея Скрыпнічэнкі. У сваіх тэкстах Сяргей Скрыпнічэнка распавядае гісторыю пра краіну са слаўным мінулым, шэрым і змрочным цяперашнім часам і няяснай будучыняй.[2]

žygimont VAZA выступалі на фестывалях «Басовішча» (2004, 2005, 2006, Польшча), «Be Free» (2008, Украіна) і іншых.[1]

Гурт запісаў 11 альбомаў. Дзесяты альбом — Distortion, стаў першым альбомам, які быў запісаны разам з Вольгай Самусік. Альбом увайшоў у топ-10 альбомаў 2007 года па версіі партала Experty.by.[3]

Апошні альбом — «Agromegapolis», выйшаў у 2014 годзе, праз шэсць гадоў пасля фактычнага спынення існавання калектыва.[2] Гурт разваліўся ў 2008 годзе, і пасля гэтага больш ніколі не збіраўся, не рэпетыраваў і не выступаў.[4]

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Удзел у складанках правіць

Удзельнікі правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. Мінск. Выдавецтва: Зміцер Колас. 2008, 368 с. ISBN 978-985-6783-42-8.
  2. а б Аграмэгаполіс жыве, а žygimont VAZA — ужо не / Тузін Гітоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё) / Experty.by
  4. ŽYGIMONT VAZA выдаў свой апошні альбом (АЎДЫЁПРЭМ’ЕРА) / Тузін Гітоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.