Ёзеф Ізраэлс або Ісраэлс (нідэрл.: Jozef Israëls; 27 студзеня 1824, Гронінген — 12 жніўня 1911, Гаага) — галандскі жанравы жывапісец, кіраўнік рэалістычнай Гаагскай школы жывапісу.

Ёзеф Ізраэлс
нідэрл.: Jozef Israëls
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 студзеня 1824(1824-01-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1911(1911-08-12)[3][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, літограф, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанр партрэт і пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак Гаагская школа жывапісу
Уплыў Jan Adam Kruseman[d] і Франсуа Эдуар Піко[d]
Уплыў на Isaac Israëls[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Родам з яўрэйскай сям’і, быў выхаваны ў строгіх рэлігійных традыцыях і рыхтаваўся стаць равінам. З ранняга дзяцінства ён выяўляў вялікую мастацкую і музычную здольнасць. Працуючы ў бацькі ў мяняльнай краме, Ёсеф Ізраэлс у вольны час капіяваў гравюры і пісаў фарбамі пад кіраўніцтвам Ван-Бюіса і Ван-Віхерана. Яго першыя спробы ў жывапісе, «Яўрэй» і «Прадавец гліняных люлек», звярнулі на сябе ўвагу нейкага Віта, які пераканаў бацьку Ізраэлса адправіць сына вучыцца жывапісу ў Амстэрдам.

Вучыўся ў Я. А. Круземана ў Амстэрдаме, затым у Ф.-Э. Піко ў Парыжы; першапачаткова прысвяціў сябе гістарычнаму жывапісу, але пасля перайшоў да бытавога жывапісу, адлюстроўваючы пераважна сямейнае жыццё галандцаў і побыт іх маракоў.

Найбольш цікавыя яго працы: «Маці, якая здаравее», «Бедныя вёскі», «Хворая», «Адзін на свеце».

Сын Ёсефа, Ісак — таксама стаў жанравым жывапісцам.

Зноскі

  1. Jozef Israëls
  2. а б Jozef Israëls — 2009.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. https://www.rijksmuseum.nl/nl/rijksstudio/stijlen/haagseschool Праверана 12 кастрычніка 2018.