Ёнас Стаўгайціс (літ.: Jonas Staugaitis, 20 мая 1868, Амянцішкей каля Вілкавішкіса — 18 студзеня 1952, Каўнас) — літоўскі палітык.

Ёнас Стаўгайціс
літ.: Jonas Staugaitis
Сцяг 7-ы Старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі
2 чэрвеня 1926 — 18 снежня 1926
Прэзідэнт Казіс Грынюс
Пераемнік Аляксандрас Стульгінскіс
Сцяг В. а. Прэзідэнта Літвы
17 снежня 1926 — 18 снежня 1926
Папярэднік Казіс Грынюс
Пераемнік Аляксандрас Стульгінскіс
Нараджэнне 20 мая 1868(1868-05-20)
Смерць 18 студзеня 1952(1952-01-18) (83 гады)
Месца пахавання
Партыя Літоўскі сялянскі саюз
Адукацыя
Прафесія урач
Дзейнасць дырэктар бальніцы ў Каўнасе (1920—1926);
галоўны рэдактар часопіса «Medicina» (1922—1940);
дэпутат Сейма Літвы з 1920;
намеснік старшыні партыйнай фракцыі (1920—1922);
член медыцынскага савета Літоўскай ССР (1945—1949);
урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дому санітарнай асветы (1949—1951)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ёнас Стаўгайціс скончыў гімназію ў Марыямпале і Варшаўскі ўніверсітэт (1887—1893), дзе атрымаў медыцынскую адукацыю. У далейшым працаваў урачом у Шакеі і займаўся грамадскай дзейнасцю.

 
Ёнас Стаўгайціс у 1918 годзе (сядзіць, першы злева)

У 1919 пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы пераехаў у Каўнас, быў прызначаны начальнікам медыцынскага аддзела Міністэрства аховы здароўя. У 19201926 — дырэктар бальніцы, у 19221940 галоўны рэдактар часопіса ”Medicina”  (літ.).

У 1920 Стаўгайціс быў абраны ў Сейм Літвы ад Літоўскага сялянскага саюза  (літ.), у 19201922 быў намеснікам старшыні партыйнай фракцыі, 2 чэрвеня 1926 абраны старшынёй Сейма.

Ваенны пераварот у Літве (1926) правіць

Пасля адстаўкі прэзідэнта Казіса Грынюса 17 снежня 1926 у час перавароту, якім кіраваў Антанас Смятона, паводле канстытуцыі стаў выканаўцам паўнамоцтваў прэзідэнта, на наступны дзень сам сышоў у адстаўку, перадаўшы паўнамоцтвы Аляксандрасу Стульгінскісу, і вярнуўся да навуковай дзейнасці.

З усталяваннем камуністычнага рэжыму не быў закрануты рэпрэсіямі.

У 1945—1949 працаваў у музеі гігіены, быў членам медыцынскага савета Літоўскай ССР.

У 1949—1951 — урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дома санітарнай асветы ў Каўнасе.

Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Памяць правіць

На доме А. Міцкевіча ў Каўнасе, у якім Ё. Стаўгайціс жыў у 1927—1952 гг., устаноўлена мемарыяльная дошка.

Спасылкі правіць