Ёргас Самарас (грэч. Γιώργος Σαμαράς; нар. 21 лютага 1985, Іракліян, Грэцыя) — былы грэчаскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі (2006—2014).

Футбол
Ёргас Самарас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1985(1985-02-21)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Грэцыі Грэцыя
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сцяг Нідэрландаў Херэнвен 88 (25)
2006—2008 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 55 (8)
2008   Сцяг Шатландыі Сэлтык 16 (5)
2008—2014 Сцяг Шатландыі Сэлтык 155 (48)
2014—2015 Сцяг Англіі Вест Бромвіч Альбіён 5 (0)
2015   Сцяг Саудаўскай Аравіі Аль-Хіляль (Эр-Рыяд) 5 (0)
2016 Сцяг ЗША Рая ОКС 24 (2)
2017 Сцяг Іспаніі Рэал Сарагоса 7 (0)
2017—2018 Сцяг Турцыі Самсунспор 25 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Сцяг Грэцыі Грэцыя (да 21) 5 (0)
2006—2014 Сцяг Грэцыі Грэцыя 81 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 мая 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 лютага 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Самарас пераехаў у Нідэрланды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафесійным футбалістам, ва ўзросце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Херэнвенам». Упершыню дэбютаваў у сезоне 2003/04, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўслед два паспяховых сезоны ў чэмпіянаце Нідэрландаў, пасля чаго на нападніка звярнулі ўвагу скаўты некаторых клубаў англійскай Прэм’ер-лігі. Пасля цікавасці з боку «Арсенала»[3], Ёргас усё ж стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.

Яго дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сезоне 2005/06 англійскай Прэм’ер-Лігі 12 лютага 2006 года супраць «Чарльтана», у якім яго каманда святкавала перамогу з лікам 3:2. Але англійскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэчаскага футбаліста.

28 студзеня 2008 года нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сезону. Адна з прычын таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступлення нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Еўропы 2008. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а яго новая каманда перамагла «Кілмарнак» у матчы Кубка Шатландыі з лікам 5:1.

22 жніўня 2014 года Самарас на правах свабоднага агента перайшоў у клуб «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гады[4]. Аднак ужо праз паўсезону напачатку 2015 года з’ехаў у саудаўскі клуб «Аль-Хіляль». Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Вест Бромвіч».

У сакавіку 2016 года далучыўся да амерыканскага клуба «Рая ОКС». У лютым 2017 года вярнуўся ў Еўропу, папоўніўшы склад клуба іспанскай Сегунды «Рэал Сарагоса»[5]. У жніўні 2017 года перайшоў у турэцкі «Самсунспор», які пакінуў у маі 2018 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная правіць

Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо яго бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мельбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросце 13 гадоў і паспяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Яго дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клуба «Саўт Мельбурн»[6].

Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго праз сем дзён пасля свайго 21 дня нараджэння 28 лютага 2006 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы.

Дасягненні правіць

«Сэлтык»:

Зноскі

  1. Georgios Samaras // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georgios Samaras // FBref.com
  3. Arsenal show interest in Samaras BBC
  4. Georgios Samaras: West Brom sign striker on a free transfer. BBC Sport
  5. Самарас подписал контракт с «Сарагосой». by.tribuna.com
  6. who slipped the net. Australian article

Спасылкі правіць