Ёрыт Бергсма (нідэрл.: Jorrit Bergsma, нар. 1 лютага 1986, Алдэбаарн, Нідэрланды) — галандскі канькабежац, алімпійскія чэмпіён 2014 на дыстанцыі 10000 м, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 5000 м, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў свету на асобных дыстанцыях (2012 — 10 000 метраў, 2013 — 5000 метраў). Чэмпіён Нідэрландаў і Казахстана на 5000 метраў, пераможца этапаў кубка свету на 5000 і 10000 метраў.

Канькабежац
Ёрыт Бергсма
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Jorrit Bergsma
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 1 лютага 1986(1986-02-01) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Спецыялізацыя 5000 і 10000 м
Тытулы
Чэмпіён свету 1
Асабістыя рэкорды
500 метраў 41,05 (2004)
1000 метраў 1.22,35 (2004)
1500 метраў 1.52,35 (2009)
3000 метраў 3.47,48 (2011)
5000 метраў 6.15,40 (2011)
10 000 метраў 12.50,33 (2011)
Алімпійскія гульні
Бронза Сочы 2014 5000 м
Золата Сочы 2014 10000 м
Чэмпіянаты свету
Срэбра Херэнвен 2012 10000 м
Срэбра Сочы 2013 5000 м
Золата Сочы 2013 10 000 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера правіць

У сезоне 2009/2010 не здолеўшы адабрацца ў склад зборнай на Алімпіяду ў Ванкуверы, паспрабаваў атрымаць грамадзянства і выступіць пад сцягам Казахстана. У 2010 годзе выйграў дыстанцыю на 5000 м чэмпіянат Казахстана па асобных дыстанцыях, які праводзіўся ў Чалябінску і адабраўся на Кубак свету. Міжнародная федэрацыя канькабежцаў забараніла яму выступіць пад Казахстанскім сцягам і Бергсма не змог прыняць удзелу ў Алімпіядзе.[2]

У сезоне 2010/2011 стаў двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Нідэрландаў — на 5000 і на 10000 метраў. Адзін раз станавіўся трэцім на этапе Кубка свету.

У лістападзе 2011 года выйграў 5000 метраў і заняў 2-е месца на 10 000 метраў на чэмпіянаце Нідэрландаў на асобных дыстанцыях. У Кубку свету 2011/2012 на першых трох этапах рэгулярна паднімалася на подыум, выйграўшы 5000 метраў у Чалябінску,[3] заваяваўшы срэбра ў Астане на 5000 м і выйграў 10 000 у Херэнвене.

Акрамя стадыённых спаборніцтваў удзельнічаў у спаборніцтвах на натуральным лёдзе, у 2010 і 2012 гадах выйграў Нідэрландскі марафон на 100 км,[4] які праводзіцца на замерзлай рацэ.

У 2012 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету на дыстанцыі 10000 м. Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 10000 метраў і бронзы на 5000 м на чэмпіянаце Нідэрландаў па асобных дыстанцый.

Асабістае жыццё правіць

Сустракаецца з амерыканскай канькабежкай Хізэр Рычардсан.

Зноскі

Спасылкі правіць