Ё́сеф Мы́слівечак (чэшск.: Josef Mysliveček; 9 сакавіка 1737, Прага — 4 лютага 1781, Рым) — чэшскі кампазітар.

Ёсеф Мыслівечак
Josef Mysliveček
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 сакавіка 1737(1737-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1781(1781-02-04)[1][2][…] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Giovanni Battista Pescetti[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Жанры опера, духоўная музыка, сімфанічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музыцы вучыўся ў 1744—1752 гадах у духоўных навучальных установах, кампазіцыю вывучаў у Празе (з 1760) і гарадах Італіі (з 1763). Найбольш плённа працаваў у оперным жанры. Яго оперная музыка спалучае рысы традыцыйнай італьянскай оперы-серыя і чэшскай музыкі, адметная прыгажосцю і багаццем мелодый, майстэрствам вакальнага пісьма, рытмавай разнастайнасцю і маляўнічасцю гармоніі. У сімфоніях і камерных творах адчуваецца блізкасць да ранняй творчасці В. А. Моцарта, з якім Мыслівечак быў асабіста знаёмы.

Творы правіць

Сярод твораў: каля 30 опер, у т.л. «Белерафонт» (паст. 1767), «Дэмафонт» (паст. 1769), «Мантэцума» і «Тамерлан Вялікі» (паст. 1771), «Міласэрнасць Ціта» (паст. 1773), «Эцый» (паст. 1775), «Арміда» (паст. 1779); араторыі на біблейскія сюжэты; канцэртная сімфонія; канцэрты для розных інструментаў з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі і інш.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б в Dr. Constant v. Wurzbach Misliweczek, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 18. — S. 362.
  3. Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць