Ёсеф Паленічак (чэшск.: Josef Páleníček; 19 ліпеня 1914, Траўнік, Боснія і Герцагавіна — 7 сакавіка 1991, Прага) — чэшскі кампазітар і піяніст.

Ёсеф Паленічак
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 ліпеня 1914(1914-07-19)[1][2][…] ці 13 ліпеня 1914(1914-07-13)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1991(1991-03-07)[1][4][…] (76 гадоў) ці 7 верасня 1991(1991-09-07)[2][3] (77 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Jan Páleníček[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта
Інструменты фартэпіяна
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся з 1927 года ў Празе ў Карэла Гофмайстэра (спачатку прыватна, затым у Пражскай кансерваторыі), пазней таксама ў Віцезслава Новака. У 19361938 гадах удасканальвае сваё майстэрства ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе музыкі ў Альфрэда Карто (фартэпіяна), Альбера Руселя (кампазіцыя), Дзірана Алексаняна (камерны ансамбль).

У 1934 годзе заснаваў Трыа імя Сметаны (з 1945 года Чэшскае трыа), нязменным піяністам і лідарам якога заставаўся да самай смерці. Выступаў таксама дуэтам з віяланчэлістам трыа Сашам Вечтамавым. Вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Бедржыха Сметаны, Леаша Яначака, Багуслава Марціну.

Кампазітарская спадчына Паленічака ўключае тры фартэпіянныя канцэрты, а таксама канцэрты для кларнета, саксафона, флейты з аркестрам, «Сімфанічныя варыяцыі на ўяўны партрэт Ільі Эрэнбурга» (1971), камерную, харавую музыку.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ЧССР (1974), Народны артыст Чэхаславакіі (1979).

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі правіць