Іаана I Наварская

графіня Шампані і каралева Навары (1274—1305)

Жанна (Хуанна) I Наварская (фр.: Jeanne I de Navarre, 17 красавіка 1271, Бар-сюр-Сен, Об, Шампань — 4 красавіка 1305, Венсен, Францыя), прынцэса з Шампаньскага дому, кіруючая каралева Навары з 1274 года, дачка і спадчынніца Генрыха I Наварскага і каралева Францыі з 1285 як жонка Філіпа IV Прыгожага.

Жанна I Наварская
фр.: Jeanne I de Navarre
Сцяг Каралева Францыі
5 кастрычніка 1285 — 4 красавіка 1305
Папярэднік Марыя Брабанцкая
Пераемнік Маргарыта Бургундская
Сцяг Каралева Навары
22 ліпеня 1274 — 4 красавіка 1305
Папярэднік Генрых I Тоўсты
Пераемнік Людовік I
Сцяг Графіня Шампані
22 ліпеня 1274 — 4 красавіка 1305
Папярэднік Генрых I Тоўсты
Пераемнік Людовік I
Нараджэнне 14 студзеня 1273
Смерць 2 красавіка 1305[3] (32 гады)
Месца пахавання
Род Дом Блуа-Шампань
Бацька Генрых I Тоўсты[4]
Маці Бланка д'Артуа[4]
Муж Філіп IV Прыгожы[4][5]
Дзеці Людовік X[4], Філіп V Высокі[4], Карл IV Прыгожы[4], Ізабела Французская[d][4] і Robert of France[d]
Веравызнанне хрысціянства і каталіцтва
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1274 годзе памёр бацька Жанны Генрых I (кароль Навары). Акрамя Жанны, у караля не засталося законных дзяцей, а паколькі дагэтуль ў жывых ужо не было нікога з прамых нашчадкаў па мужчынскай лініі шампанскай дынастыі, якая кіравала Наварай з 1234, Жанна была абвешчана графіняй Шампані і каралевай Навары. Рэгентам краіны пры малалетняй каралеве стала яе маці Бланка д'Артуа. Новай каралеве і яе маці прыйшлася абараняць свая маёмасць ад замахаў розных замежных дзяржаў, якія маглі лёгка захапіць багатыя ўладанні ў Шампані і Навары. Гэта вымусіла Бланку звярнуцца за падтрымкай да французскага караля Філіпу III. 6 жніўня 1284 трынаццацігадовая Жанна выйшла замуж за спадчынніка французскай кароны Філіпа, які праз год стаў каралём Філіпам IV. Гэта шлюб даў магчымасць далучыць да каралеўскага дамена Шампань, а таксама прывёў да першага аб'яднання Францыі і Навары ў рамках асабістай уніі (да 1328 года). З 1285 года каралева Францыі. У 1304 годзе заснавала ў Парыжы Наварскую калегію. Яна накіравала армію супраць графа дэ Бар, які падняў паўстанне супраць яе, як графіні Шампані.

Жанна Наварская памерла пры загадкавых акалічнасцях на 35-м годзе жыцці 4 красавіка 1305 падчас родаў, і некаторыя летапісцы лічылі, вінаватым у яе смерці Філіпа IV. Трое выжылых сыноў паслядоўна займалі прастол Францыі, а адзіная выжылая дачка стала каралевай Англіі. Пасля яе смерці ў 1305 годзе ў Навары яе спадчыннікам стаў старэйшы сын Людовік, будучы Людовік X, кароль Францыі. А Шампань апынулася далучана да дамена караля Францыі.

Сям'я і дзеці правіць

Была замужам з 16 жніўня 1284 за Філіпам IV (126829 лістапада 1314), каралём Францыі. Гэта шлюб даў магчымасць далучыць да каралеўскага дамену Шампань, а таксама прывёў да першага аб'яднання Францыі і Навары ў рамках асабістай уніі (да 1328 года).

У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

Літаратура правіць

  • Doherty, P.C. Isabella and the Strange Death of Edward II
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Дынастыя Дом дэ Блуа-Шампань
Папярэднік
Генрых III Шампанскі
каралева Навары
сумесна з Філіпам I

Графіня Шампані
12741305
Пераемнік
Людовік I
Папярэднік
Марыя Брабанцкая
Каралева Францыі
12851305
ПераемнікМаргарыта Бургундская