Іаган Баер (ням.: Johann Bayer; 1572, Райн, Баварыя — 7 сакавіка 1625, Аўгсбург) — нямецкі астраном і юрыст, картограф зорнага неба.

Іаган Баер
ням.: Johann Bayer
Дата нараджэння 1572[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1625(1625-03-07)[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, адвакат
Навуковая сфера астраномія
Альма-матар
  • Інгальштацкі ўніверсітэт[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выява сузор’я Арыён з «Уранаметрыі» Баера.

Пачаў вывучаць філасофію ў Інгальштаце ў 1592, пазней пераехаў у Аўгсбург, каб працаваць адвакатам. У 1612 годзе ён стаў юрысконсультам у Аўгсбургскім гарадскім савеце. Знаходзячыся ў Аўгсбургу, ён зацікавіўся астраноміяй. Найбольш вядомай яго працай стаў зорны атлас «Уранаметрыя» («Uranometria»), выдадзены ў 1603 годзе. «Уранаметрыя» стала першым атласам, які ахапіў усю нябесную сферу. Баер увёў сістэму пазначэнняў зорак з дапамогай грэцкіх літар, а таксама некалькі новых сузор’яў.

У гонар Баера названы кратар на Месяцы.

Зноскі правіць

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Johann Bayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johann Bayer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.