Іаган Вольфганг Дзёберайнер

Іаган Вольфганг Дзёберайнер[4] (ням.: Johann Wolfgang Döbereiner; 13 снежня 1780, Хоф — 24 сакавіка 1849, Ена) — нямецкі хімік.

Іаган Вольфганг Дзёберайнер
ням.: Johann Wolfgang Döbereiner
Дата нараджэння 13 снежня 1780(1780-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1849(1849-03-24)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, хімік, фармацэўт
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Heinrich Hlasiwetz[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іаган Вольфганг Дзёберайнер нарадзіўся ў баварскім мястэчку Хоф ў сям'і рамізніка. Не маючы магчымасці атрымаць сярэднюю адукацыю, Дзёберайнер старанна займаўся самаадукацыяй і змог здаць экзамены на пасаду памочніка аптэкара. Каб атрымаць права ўзначальваць аптэкі, у 1800—1803 гг. ён вывучаў натуральныя навукі ў Страсбургу. Вярнуўшыся ў Германію, Дзёберайнер з-за недахопу сродкаў і цэхавых абмежаванняў фармацэўтаў не змог ажыццявіць свае планы. Яго спробы арганізаваць вытворчасць і продаж хімічных рэчываў, а таксама заснаваць навучальную ўстанову па падрыхтоўцы хімікаў-тэхнолагаў таксама не ўвянчаліся поспехам. Тым не менш, шматлікія публікацыі Дзёберайнера аб удасканаленні спосабаў атрымання розных рэчываў былі з ухвалой сустрэты спецыялістамі, і ў 1810 годзе ён пры садзейнічанні І. В. Гётэ быў запрошаны ў Енскі ўніверсітэт на пасаду прафесара.

Зноскі

  1. Johann Wolfgang Dobereiner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Johann Wolfgang Döbereiner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Дёберейнер Иоганн Вольфганг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Напісанне імя і прозвішча Іаган Вольфганг Дзёберайнер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.109.

Спасылкі правіць