Іаган Петэр Тэадор Янсен

Іаган Петэр Тэадор Янсен, Петэр Янсен Старэйшы (ням.: Johann Peter Theodor Janssen; 12 снежня 1844, Дзюсельдорф — 19 лютага 1908, Дзюсельдорф) — нямецкі мастак.

Іаган Петэр Тэадор Янсен
Петэр Янсен Старэйшы
ням.: Johann Peter Theodor Janssen
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 снежня 1844(1844-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1908(1908-02-19) (63 гады)
Месца смерці
Падданства  Германская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр жывапіс
Вучоба
Уплыў Karl Ferdinand Sohn[d][3], Tamme Weyert Theodor Janssen[d][3], Eduard Bendemann[d][3] і Karl Müller[d][3]
Уплыў на Arthur Kampf[d] і Walter Corde[d]
Член у
  • Берлінская акадэмія мастацтваў[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Іаган Петэр Тэадор Янсен нарадзіўся 12 снежня 1844 года ў горадзе Дзюсельдорфе ў сям'і гравёра па медзі і аднаго з сузаснавальнікаў дзюсельдорфскага саюза мастакоў Малькастэн (Палітра) Тамэ Тэадора Янсена (1817—1894)[4]. У сям'і былі яшчэ двое малодшых братоў будучага мастака: Тэадор, які стаў вядомым архітэктарам, і скульптар Карл  (ням.).

Ва ўзросце 14 гадоў паступіў у дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў. Пасля яе заканчэння ў 1864 годзе здзейсніў падарожжа па Бельгіі і Галандыі. З 1865 жыў і працаваў у Мюнхене і ў Лейпцыгу. У 1873 ажаніўся, у шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей. Унук яго па лініі старэйшага сына — мастак Петэр Янсен Малодшы.

З 1877 — прафесар Акадэміі мастацтваў Дзюсельдорфа, а праз некаторы час стаў яе дырэктарам[4].

Іаган Петэр Тэадор Янсен сканаў 19 лютага 1908 года ў родным горадзе.

Серыі палотнаў мастака, як правіла, прысвечаны гістарычнай тэматыцы, у прыватнасці, ваеннай гісторыі. Пісаў таксама партрэты. Яго працы ў нашы дні, акрамя музейных зал, таксама ўпрыгожваюць ратушы гарадоў Эрфурт і Дзюсельдорф.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б в г д е ё Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  4. а б Янссен, Петер-Иоганн-Теодор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Галерэя правіць