Іаган Франц Ота (ням.: Johann Franz Otto; 4 верасня 1732, Нідэрхансдорф, цяпер Яшкава-Дольна, Клодзкі павет — 5 снежня 1805, Глац) — сілезскі арганіст і кампазітар.

Іаган Франц Ота
ням.: Johann Franz Otto
Дата нараджэння 4 верасня 1732(1732-09-04)
Месца нараджэння Нідэрхансдорф, Ніжняя Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя[1]
Дата смерці 5 снежня 1805(1805-12-05) (73 гады)
Месца смерці Глац, правінцыя Ніжняя Сілезія, Прусія, Свяшчэнная Рымская імперыя[2]
Краіна Свяшчэнная Рымская імперыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі
выканаўца, кампазітар
Інструменты арган

Скончыў у Глацы школу езуітаў, з 1756 г. памочнік арганіста ў ёй, затым арганіст. З 1776 г. таксама выкладаў музыку ў настаўніцкім інстытуце. Сцвярджаецца, што яго ігру шанаваў кароль Прусіі Фрыдрых II, які кожны раз адпраўляўся паслухаць яе пры наведванні горада[3]. У 1784 г. апублікаваў у Брэслау зборнік харалаў (ням.: Neues vollständiges Choralbuch). Вучнем Ота быў К. Ф. Піч.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Walter R. Johann Franz Otto, ein Komponist der Grafschaft Glatz // Musik des Ostens. — 1992. — Vol. 12. — S. 239ff.