Іардан (гісторык)

Іардан (лац.: Jordanes або Jordanis) — гоцкі гісторык 6 ст. Астгот паводле нараджэння, сакратар аланскага вайскоўца на службе Усходняй Рымскай імперыі. Галоўнае сачыненне Іардана лац.: De origine actibusque Getarum («Аб паходжанні і дзеяннях гетаў», даведзена да 551 года) — адна з найважнейшых крыніц па гісторыі готаў, народаў Паўночнага Прычарнамор'я і ўсяго перыяду Вялікага перасялення народаў; утрымлівае таксама кароткія, але каштоўныя звесткі пра славян.

Іардан
Дата нараджэння каля VI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці каля VI стагоддзе
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Навуковая сфера гістарыяграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міжземнамор'е ў часы напісання Іарданам «Гетыкі». Візантыйская імперыя выдзеленая ружовым колерам, заваёвы Юстыніяна — зялёным.

Зноскі

Літаратура правіць