Іасеміцкі нацыянальны парк

Іасеміцкі нацыянальны парк — нацыянальны парк, размешчаны ў акругах Марыпоса і Туаламні штата Каліфорнія, ЗША. Займае плошчу ў 3081 км² і знаходзіцца на заходніх схілах горнага хрыбта Сьера-Невада. Славіцца сваімі ландшафтамі і прыродай: гранітныя скалы, вадаспады, рэкі з чыстай вадой, гаі секвоядэндранаў і багатая біялагічная разнастайнасць (каля 89% парку лічыцца зонай дзікай прыроды). У 1984 годзе парк атрымаў статус «Сусветнай спадчыны» пад эгідай ЮНЕСКА. Быў з самага пачатку задуманы менавіта як нацыянальны парк. Сярод яго арганізатараў - адзін з першых абаронцаў ідэі запаведнікаў Джон М'юр. Кожны год парк наведваюць каля 3 млн чалавек; большасць спыняецца толькі ў даліне Іасеміці.

Іасеміцкі нацыянальны парк
англ.: Yosemite National Park
Катэгорыя МСАП — Ib (Тэрыторыя дзікай прыроды)
Размяшчэнне ЗШАКаліфорнія
Найбліжэйшы горад Марыпоса
Плошча 3 081 км²
Дата заснавання 1 кастрычніка 1890 года
Наведвальнасць 3 242 644 (2006)
Кіруючая арганізацыя Служба нацыянальных паркаў ЗША
Сусветная спадчына 1984
Сайт nps.gov/yose/inde… (англ.)
physical
Іасеміцкі нацыянальны парк
Іасеміцкі нацыянальны парк

Размешчаны на вышыні ад 600 да 4000 м над узроўнем мора, парк уключае пяць асноўных зон расліннасці: густыя зараснікі кустоў і дубоў, ніжні горны лес, верхні горны лес, субальпійскі і альпійскі паясы. З 7000 відаў раслін, якія растуць у Каліфорніі, прыблізна палова сустракаецца ў гарах Сьера-Невады, а пятая частка - на тэрыторыі самога парку.

Геалагічная будова тэрыторыі парку характарызуецца наяўнасцю гранітных і рэшткамі яшчэ больш старажытных каменных парод. Каля 10 мільёнаў гадоў назад горы Сьера-Невады павысіліся і затым нахіліліся такім чынам, што заходні схіл стаў больш пакатым, а ўсходні, звернуты ў бок мацерыка, больш абрывістым. Пад'ём павялічыў крутасць водных патокаў і рэчышчы рэк, у выніку ўтварылі глыбокія і вузкія каньёны. Каля мільёна гадоў таму назапашаны на вяршынях снег і лёд утварыў у раёнах сучасных субальпійскага і альпійскага паясоў ледавікі, такім чынам апусціўшы даліны рэк уніз па схіле. У першы ледавіковы перыяд таўшчыня лёду ў ледавіках складала да 1200 м. На тэрыторыі парка знаходзіцца возера Тэная.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Geology of National Parks: Fifth Edition, Ann G. Harris, Esther Tuttle, Sherwood D., Tuttle (Iowa, Kendall/Hunt Publishing; 1997) ISBN 0-7872-5353-7
  • Yosemite: A Visitor’s Companion, George Wuerthner, (Stackpole Books; 1994) ISBN 0-8117-2598-7
  • Geology of U.S. Parklands: Fifth Edition, Eugene P. Kiver and David V. Harris (Jonh Wiley & Sons; New York; 1999; page 227) ISBN 0-471-33218-6
  • Yosemite: Official National Park Service Handbook (no. 138), Division of Publications, National Park Service
  • Yosemite National Park: A Natural History Guide to Yosemite and Its Trails, Jeffrey P. Schaffer, (Wilderness Press, Berkeley; 1999) ISBN 0-89997-244-6
  • National Park Service: Yosemite Wildlife [1], [2], [3], [4], [5] (адаптаваны тэкст)

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 308
рус.англ.фр.