Ібагэ

горад у Калумбіі

Ібагэ (ісп.: Ibague) — горад у цэнтры Калумбіі. Заснаваны ў 1550 годзе. Цэнтр дэпартамента Таліма.

Горад
Ібагэ
ісп.: Ibague
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Дэпартамент
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 1 498 км²
Вышыня цэнтра
1285 м
Насельніцтва
498 401 чалавек (2005)
Тэлефонны код
+57 82
Паштовыя індэксы
730001–730019
Афіцыйны сайт
ibague.gov.co (ісп.)
Ібагэ на карце Калумбіі
Ібагэ (Калумбія)
Ібагэ

Гісторыя правіць

Ібагэ быў заснаваны Антоніа Лопесам Галарсай 14 кастрычніка 1550 г. пад назвай Вілья-дэ-Сан-Баніфача-дэ-Ібагэ-дэль-Валье-дэ-лас-Лансас у тым месцы, якое ў цяперашні час з'яўляецца часткай мястэчка Кахамарка дэпартамента Таліма. Гэта мястэчка знаходзіцца ў 42 км на захад ад сучаснага горада Ібагэ. З-за пастаянных набегаў індзейцаў піхаа, месцазнаходжанне горада было вырашана змяніць і горад быў нанова адбудаваны пачынаючы з 7 лютага 1551.

З красавіка па снежань 1854 года Ібагэ быў часовай сталіцай дзяржавы Рэспубліка Новая Гранада.

Пасля ўтварэння ў 1908 годзе дэпартамента Таліма горад Ібагэ стаў яго адміністрацыйным цэнтрам.

Літаратура правіць