Ібрагім Барысавіч Канапацкі

Ібрагім Барысавіч Канапацкі (28 лютага 1949, Смілавічы — 9 верасня 2005) — беларускі грамадска-палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін з лідараў татарскай дыяспары Беларусі.

Ібрагім Барысавіч Канапацкі
Дата нараджэння 28 лютага 1949(1949-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 2005(2005-09-09) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Зарына Ібрагімаўна Канапацкая
Род дзейнасці журналіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Сям’я правіць

Паходзіць з шляхецкага роду беларускіх татар. Сын Барыса Ібрагімавіча Канапацкага і Саф’і Мустафаўны з Ільясевічаў, унук Ібрагіма Хасеневіча Канапацкага, імама Смілавіцкай мячэці. Апроч яго ў сям’і было яшчэ трое дзяцей: дочкі Разалія і Танзіля і сын Мустафа.

У 1975 годзе ажаніўся з Ганнай Кохнай, у 1976 годзе ў іх нарадзіўся сын Захар, а ў 1978 годзе — дачка Зарына.

Навуковая дзейнасць і кар’ера выкладчыка правіць

У 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Пасля працаваў у Каменаборскай школе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. З 1972 года — член КПСС. З 1978 года — кандыдат гістарычных навук (дысертацыя «Дзейнасць кампартыі Беларусі па аказанню брацкай дапамогі працоўным Казахстана ў засваенні цалінных і залежных земляў (1954—1960 гг.)» і асістэнт кафедры гісторыі КПСС МДПІ (пазней кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта БДПУ). Выкладаў гісторыю Беларусі і спецкурс па нацыянальна-культурнай разнастайнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Вёў педагагічную практыку студэнтаў гістарычнага факультэта БДПУ.

Культурна-рэлігійная дзейнасць ў рамках татарскай дыяспары Беларусі правіць

У 1990-х гадах стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага аб’яднання татар-мусульман «Аль-Кітаб» («Кніга»; з 2000 года — Беларускае грамадскае аб’яднанне татар «Зікр уль-Кітаб» («Памяць і кніга»). 26—27 сакавіка 1993 года па яго ініцыятыве была праведзена першая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю існавання татарскай дыяспары ў Беларусі. У студзені 1994 года быў супрацоўнікам арганізацыйнага камітэта па правядзенню Першага Усебеларускага сходу мусульман, у адпаведнасці з рашэннямі якога 2 лютага было створана Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. У гэтай арганізацыі Ібрагім Канапацкі стаў намеснікам муфція і старшынёй аб’яднання мусульман Мінска. Праводзіў набажэнствы ў Смілавіцкай мячэці.

Быў галоўным рэдактарам часопісаў «Байрам» (з 1999 года; часопіс выходзіць на беларускай мове), «Аль-Ислам», газет «Жизнь» і «Жыццё татарскае». З 1996 года пад яго рэдакцыяй выдаецца Каляндар татар-мусульман Беларусі. У 1993 годзе паспрыяў перавыданню кнігі А. Мухлінскага «Даследаванне паходжання і стану літоўскіх татар» (Исследование о происхождении и состоянии литовских татар, 1857 г., Санкт-Пецярбург), у 1997 годзе быў адным з аўтараў каталога «Рукапісныя і друкаваныя кнігі беларускіх татар».

Актыўна спрыяў адбудове мячэцяў у Слоніме (1997), Смілавічах (1997), Навагрудку (1997), Відзах (1999), Клецку (2000), Маладзечна (2000), Лоўчыцах (2002) і рабіў намаганні па аднаўленню саборнай мячэці ў Мінску[1]. У 1995 годзе дапамог у стварэнні татарскага культурнага цэнтра ў Іўі.

Будучы адным з лідараў беларускіх мусульман, Ібрагім Канапацкі трымаўся даволі талерантных поглядаў на іншыя рэлігіі і быў актыўным прыхільнікам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння. У паўсядзённым жыцці нярэдка размаўляў па-беларуску[2].

Міжнародная дзейнасць правіць

У 1999 годзе ў складзе дэлегацыі беларускіх татар сустракаўся з прэзідэнтам Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра, у красавіку 2000 года — з прадстаўнікамі камісіі па распрацоўцы праграм дзейнасці нацыянальных меншасцей Кангрэса ЗША. Як Міжнародны пасол міру ў 1999 годзе наведаў Лівію, у 2000 годзе — Чад, у 2001 годзе — Ірак, у 2004 годзе — Іерусалім. У 1993 годзе быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», на ўсе наступныя з’езды запрашаўся як госць.

Бібліяграфія правіць

Ушанаванне памяці правіць

На смерць І. Б. Канапацкага адгукнуліся некралогамі некалькі газет і парталаў[4][5][6]. У 2014 годзе на доме, дзе нарадзіўся І. Канапацкі, была ўсталявана мемарыяльная дошка ў яго гонар[7].

Фразы, якімі запомніўся іншым Ібрагім Канапацкі правіць

  • У адказ на камплімент у свой адрас з боку паэта А. Сыса «Які выдатны твар», Канапацкі сказаў: «Які ж гэта твар, звычайная татарская морда»[4].
  • У адной з прыватных суразмоў з сваім былым студэнтам, Канапацкі сказаў: «Я шаную кожную рэлігію, абы толькі чалавек не чорту пакланяўся»[2].

Зноскі

  1. Ибрагим Канапацкий. Стояла в Минске мечеть… // Татарская рассылка, 2003 г.
  2. а б Хачу яго памятаць // Блог Андрэя Берастоўскага
  3. Алена Філатава. Канапацкі, Ібрагім; Смолік, Аляксандр. Гісторыя і культура беларускіх татар // Беларускі гістарычны агляд. — 2000. — Т. 7. — № 1 (12). — С. 235—236.
  4. а б Разалія Александровіч.. Ібрагім Канапацкі: беларускі татарын, які здзейсніў неймавернае. Новы час (15 верасня 2015). Праверана 26 кастрычніка 2020.
  5. Сяргей Богдан.. Ібрагім Канапацкі. Наша Ніва (16 верасня 2005). Праверана 26 кастрычніка 2020.
  6. З. Канапацкая. Человек с большой буквы Архівавана 12 кастрычніка 2017. // Историческая правда
  7. Марат Гаравы.. У Смілавічах увекавечана памяць Ібрагіма Канапацкага. Новы час (7 красавіка 2014). Праверана 26 кастрычніка 2020.

Літаратура правіць