Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі

беларускі мастак (1900—1974)

Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (4 (17) кастрычніка 1900, Мінск — 1 студзеня 1974) — беларускі графік.

Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1900(1900-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1974(1974-01-01) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Біяграфія правіць

Вучыўся на рабфаку пры ВХУТЕМАС (Масква) (1921—1923), пазней на графічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута (1931—1938) у Уладзіміра Фаворскага і Андрэя Ганчарова. Дыпломная работа ў тэхніцы дрэварыту — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1938), чатыры аркушы з яе купленыя Маскоўскім музеем выяўленчых мастацтваў. У пачатку 1930-х арыштоўваўся НКУС, але быў выпушчаны. Сталую творчую працу пачаў у канцы 1930-х, працаваў у станковай графіцы ў тэхніках дрэварыту і каляровай лінагравюры. Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў вылучаўся цікаўнасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый. З 1940 года быў членам Беларускага саюза мастакоў.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].

Зноскі

  1. Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Календарыюм // «Czasopis», № 10/2005.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.