Іван Іванавіч Затынайчанка

Іван Іванавіч Затынайчанка (29 студзеня 1919, в. Жыгайлаўка, Курская губерня, РСФСР — 25 чэрвеня 1977, Жыгайлаўка, Белгародская вобласць, РСФСР) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Іванавіч Затынайчанка
Дата нараджэння 29 студзеня 1919(1919-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1977(1977-06-25) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

 
Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў пачатковую сярэднюю школу. Працаваў у сялянскай гаспадарцы, затым у калгасе. У 1939 годзе скончыў 3 курса сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Новы Аскол.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Служыў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода ў складзе 18-й арміі Адэскай ваеннай акругі.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Быў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода, палітруком роты, намеснікам камандзіра стралковай роты па палітчасці, камандзірам танкавага ўзвода, роты. Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых палітрукоў Паўднёвага фронту, у 1943 годзе — афіцэрскую танкавую школу ў горадзе Казань. Член КПСС з 1942 года. У баях чатыры разы паранены.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Івану Іванавічу Затынайчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (24.03.1945), Чырвонага Сцяга (04.08.1944), Аляксандра Неўскага (24.09.1944), Айчыннай вайны 1-й ступені (25.04.1945), медалём «За адвагу» (22.03.1942).

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі правіць