Іван Іванавіч Крупко

міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Іва́н Іва́навіч Крупко́ (нар. 23 ліпеня 1974, в. Бурдзевічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021). Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2020—2021).

Іван Іванавіч Крупко
Сцяг Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
з 21 снежня 2021
Папярэднік Генадзь Салавей
Сцяг14-ы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сцяг
17 красавіка 2020 — 21 снежня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Анатоль Хацько
Пераемнік Ігар Брыло
Нараджэнне 23 ліпеня 1974(1974-07-23)[1][2] (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 ліпеня 1974 года ў в. Бурдзевічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1991 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. У 1993—1995 гадах служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Заатэхнія».

У 1998—2002 гадах працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Рассвет» Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[3]. У 2003—2006 гадах працаваў начальнікам аддзела па арганізацыі вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці. У 2006—2010 гадах працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама.

У 2007 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу»[3].

У чэрвені — верасні 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама. У 2010—2018 гадах — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Мінскай вобласці.

З сакавіка 2018 года па 2020 год — старшыня Мінскага райвыканкама Мінскай вобласці[3].

З 17 сакавіка 2020 года[4] па 21 снежня 2021 года працаваў Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

21 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[5].

25 лютага 2022 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[6]. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[7].

Узнагароды правіць

Зноскі