Іван Іванавіч Пірожнік

Іван Іванавіч Пірожнік (2 студзеня 1952, пас. Міжрэчча, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі географ, прафесар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык кафедрай эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).

Іван Іванавіч Пірожнік
Дата нараджэння 2 студзеня 1952(1952-01-02) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Навучанне правіць

У 1973 годзе скончыў геафак БДУ, потым аспірантуру на кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1976 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміравання тэрытарыльных рэкрэацыйных сістэм і рэкрэацыйнага раянавання ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)».

У 1993 годзе на паседжанні навуковага савета факультэта біялогіі і навук пра Зямлю Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўвання (на прыкладзе СССР у 19761990 гг.)».

Навуковае званне прафесара прысвоена ў 1997 г. Таксама з’яўляецца прафесарам Люблянскага і Кракаўскага ўніверсітэтаў.

Узнагароды правіць

Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2009), прэмія імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2003).

Літаратура правіць

  • Геополитика в современном мире : учебное пособие для вузов / И. И. Пирожник. — Минск, 2008.
  • География мирового океана : пособие для студентов вузов / И. И. Пирожник, Г. Я. Рылюк, Я. К. Еловичева. — Минск, 2007.
  • Пірожнік Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пирожник Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 79.
  • Пірожнік Іван Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 222—223.

Спасылкі правіць