Іван Аляксеевіч

цар маскоўскі (1682-1696)

Іван V Аляксеевіч (27 жніўня (6 верасня) 1666, Масква — 29 студзеня (8 лютага) 1696, Масква) — маскоўскі цар (1682—1696) з дынастыі Раманавых (1676—1682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай.

Іван Аляксеевіч
руск.: Іѡа́ннъ Алеѯї́евичъ
цар усяе Русі
1682 — 1696
Сумесна з Пётр I
Папярэднік Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі
Пераемнік Пётр I
Нараджэнне 27 жніўня (6 верасня) 1666[1][2]
Смерць 29 студзеня (8 лютага) 1696[1][3][…] (29 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Аляксей Міхайлавіч[1][2][…]
Маці Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][1][2][…]
Жонка Праскоўя Фёдараўна Салтыкова[d][1][2][…]
Дзеці Кацярына Іванаўна[1], Ганна Іванаўна[1][4], Праскоўя Іванаўна[d][1][5], Марыя Іванаўна[d][1][5] і Феадосія Іванаўна[d][1][5]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Калі ў 1682 годзе яго старэйшы брат, цар Фёдар Аляксеевіч, памёр без нашчадкаў, 16-гадовы Іван Аляксеевіч, як наступны па старшынстве, павінен быў атрымаць у спадчыну сталец.

Іван Аляксеевіч быў з дзяцінства хваравіты і няздольны да кіравання дзяржавай. Таму было прапанавана адхіліць яго і вылучыць наступным царом яго зводнага брата 10-гадовага Пятра, малодшага сына Аляксея Міхайлавіча.

Прыход да ўлады правіць

Абодва браты, адзін праз хваравітасць, іншы праз узрост, не маглі ўдзельнічаць у барацьбе за ўладу. Замест іх змагаліся сваякі: за Івана — сястра, царэўна Соф'я і Міласлаўскія, сваякі яго маці; за Пятра — Нарышкіны, сваякі другой жонкі Аляксея Міхайлавіча. Падчас гэтага змагання здарыўся крывавы бунт стральцоў.

У выніку патрыярх Іаакім прапанаваў абвясціць царамі абодвух: Івана — старэйшым царом, Пятра — малодшым царом і прызначыць пры іх рэгенткай царэўну Соф'ю Аляксееўну.

25 чэрвеня 1682 года Іван V Аляксеевіч і Пётр I Аляксеевіч вянчаліся на царства ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Для іх быў збудаваны спецыяльны сталец з двума сядзеннямі, які ў цяпер захоўваецца ў Аружэйнай палаце.

Удзел у дзяржаўных справах правіць

Хоць Іван зваўся «старэйшым царом», непасрэдна ён практычна ніколі не займаўся дзяржаўнымі справамі, а цалкам прысвяціў сябе сям'і. У 1682-1689 гадах кіравала Соф'я Аляксееўна, а ў 1689 годзе фактычная ўлада перайшла да Пятра. У 27-гадовым узросце стан здароўя быў зусім благім, Іван цярпеў на параліч. На 30-м годзе жыцця, 29 студзеня (8 лютага), раптоўна памёр у Маскве і пахаваны ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля.

Сям'я правіць

Жонка: (з 1684) Праскоўя Фёдараўна Салтыкова (1664-1723), царыца.

Дзеці:

  • Марыя Іванаўна (1689-1692), памерла ў маленстве;
  • Феадосія Іванаўна (1690-1691), памерла ў маленстве;
  • Кацярына Іванаўна (1691-1733), царэўна, замужам за герцагам Карлам Леапольдам Мекленбург-Шверынскім (1678-1747), іх дачка Ганна Леапольдаўна была маці імператара Іван VI Антонавіча, які кіраваў у 1740—1741;
  • Ганна Іванаўна (1693-1740), імператрыца Расійскай імперыі ў 1730—1740;
  • Праскоўя Іванаўна (1694-1731), царэўна, замужам за генерал-аншэфам Іванам Ільічом Старэйшым Дзмітрыевым-Мамонавым (1680-1730) з галіны роду Рурыкавічаў, якая страціла княжацкі тытул.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Н. Павлов-Сильванский Иоанн V Алексеевич // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 271–272.
  2. а б в г д Н. П.-С. Иоанн V Алексеевич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 694.
  3. Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
  4. Д. Корсаков Анна Иоанновна // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 158–178.
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць