Іван Андрэевіч Берман

Іаан, свецкае імя Іван Андрэевіч Берман (каля 1830, Вільня — 16 студзеня 1893) — праваслаўны святар, этнограф, краязнавец, збіральнік беларускага фальклору.

Іван Андрэевіч Берман
Дата нараджэння каля 1830
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1893(1893-01-16)
Месца пахавання
Род дзейнасці святар, этнограф, краязнавец
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1857 годзе Літоўскую духоўную семінарыю. Па сканчэнні семінарыі прызначаны другім святаром царквы св. Параскевы ў Валожыне (Ашмянскі павет), адначасова прызначаны законавучыцелем мясцовага прыходскага вучылішча. У 1867 года з Валожына быў накіраваны да царквы ў Антопалі (Кобрынскі павет), да свайго цесця, протаіерэя Ф. Гарбацэвіча. У 1868 годзе з Антопаля накіраваны на месца святара пры Прычысценскім кафедральным саборы г. Вільні. У 1876 г. прызначаны штатным законавучыцелем Марыінскага вышэйшага жаночага вучылішча і настаяцелем дамовай царквы вучылішча. Таксама быў законавучыцелем Віленскай 2-й гімназіі. Член Рускага геаграфічнага таварыства.

Вывучаў беларускія народныя абрады, прыкметы, вераванні, забабоны; збіраў матэрыялы пра народны каляндар і метэаралогію беларусаў.

Ад заснавання «Віленскага календара» загадваў у выданні царкоўна-рэлігійным раздзелам.

Меў сыноў Сяргея і Аляксея.

Пахаваны І. Берман на Еўфрасіннеўскіх могілках у Вільні, побач багадзельні, помнік — каменныя ківот і аналой з мармуровым Евангеллем, у ківоце абраз Уваскрэсення. З дазволу расійскага імператара і Сінода, удава і дзеці І. Бермана з 6.2.1894 змянілі прозвішча на Мядзведзеў.

Бібліяграфія правіць

  • Календарь по народным преданиям, в Воложинском приходе Виленской губернии, Ошмянского уезда / Свящ. Иоанн Берман. — 1-е изд.: Записки Русского императорского географического общества, 1873; — 2-е изд.: Спб.: Тип. Майкова, 1874;
  • Касательно жгучих вопросов современного пастырства // Литовские епархиальные ведомости. 1880. № 6, 9, 13, 15.
  • Наблюдения нашего северо-западного крестьянства относительтно погоды и урожая // Виленский вестник. 1870. № 130, 132.
  • Порядок народного времяисчисления и праздничные обычаи в Северо-Западной Руси // Виленский вестник. 1869. № 6, 7, 12, 19, 34, 39.
  • Чаровники и знахари западно-русского простонародья // Виленский вестник. 1903. № 152, 158, 160, 164.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Берман Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Берман Іван Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 113. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Т. 1: А — К. — Мінск, 2005.
  • Васілевіч У. А. Іаан Андрэевіч Берман // Беларуская фалькларыстыка. — Мн.: 1989. С. 73—82.
  • Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4
  • Литовские епархиальные ведомости.
  • Савицкий Л. Православное кладбище гор. Вильно. — Вильно, 1938.