Іван Андрэевіч Муравейка

беларускі паэт

Іван Андрэевіч Муравейка (нар. 21 кастрычніка 1921, Таль, цяпер Мінская вобласць5 сакавіка 2021, Любань) — беларускі паэт.

Іван Андрэевіч Муравейка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1921(1921-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2021(2021-03-05) (99 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў в. Таль Бабруйскага павета (цяпер Мінская вобласць) ў сялянскай сям’і. Скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі камуністычны інстытут журналістыкі (1939). У канцы 1939 года прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Заходнім, Данскім, 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, быў паранены.

У 1945—1947 гадах у складзе Цэнтральнай групы войскаў служыў у Германіі. У 1947 годзе дэмабілізаваны. У 1948—1952 гадах працаваў адказным сакратаром і рэдактарам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1964), працаваў адказным сакратаром любанскай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Пазней жыў у Любані. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1953 года).

Памёр 5 сакавіка 2021 года[1].

Творчасць правіць

Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі для дзяцей «Песня над палямі» (1955), «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (вершы, паэмы, казкі, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Вадзіца з крыніцы» (2006), «Растуць дзеці» (2011), «Як завуць казу?» (2016) і інш. У сааўтарстве з А. Андруховічам выдаў кнігу «На зямлі камунараў» (1979). Тэме вайны прысвечаны такія зборнікі вершаў, нарысаў, успамінаў як «Прынёс з вайны» (1991), «Была вайна» (2009), «Я — Іван з Беларусі» (2010, 2014).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Памёр дзіцячы пісьменнік Іван Муравейка. zviazda.by (5 сакавіка 2021).

Літаратура правіць