Іван Антонавіч Васілевіч

Іван Антонавіч Васілевіч (1894, в. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 29 снежня 1938) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Іван Антонавіч Васілевіч
Наркам фінансаў БССР
1926 — 1927
Наркам унутранага гандлю
1925
Намеснік наркама харчавання Літоўска-Беларускай ССР
1919 — ?
Нараджэнне 1894(1894)
в. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя
Смерць 29 снежня 1938(1938-12-29)
Партыя КПСС
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Будслаў. Член КПСС з 1918 г. У 1917—1918 гг. старшыня валвыканкама, намеснік камісара, камісар па харчаванні Віленскай губерні. З лютага 1919 г. намеснік наркама харчавання Літоўска-Беларускай ССР, затым у Наркамаце харчавання УССР. У 1925 годзе наркам унутранага гандлю, з 1926 наркам фінансаў БССР. З верасня 1927 г. да кастрычніка 1930 г. — другі сакратар, член Бюро ЦК КП(б)Б, з 1930 года ў органах Наркамзема СССР. З 1934 г. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам і член Далёкаўсходняга крайкама ВКП(б). Член ЦВК СССР у 1925—1930[1] гг.

Зноскі

  1. а б Василевич Иван Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 102. — 737 с.