Іван Барысавіч Непачаловіч

Іван Барысавіч Непачаловіч (15 студзеня 1922, вёска Арэхаўка, Старадарожскі раён — 1 лютага 1990) — ваенны лётчык. Герой Савецкага Саюза (1945).

Іван Барысавіч Непачаловіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1922(1922-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1990(1990-02-01) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 19411965
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1941 года, са снежня 1943 года — лётчык-штурмавік на 3-м Украінскім фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 179 баявых вылетаў. У 1945 годзе за высокае майстэрства, мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пахаваны ў вёсцы Мінкавічы Старадарожскага раёна.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць