Іван Валер’евіч Трубачкін

украінскі футбаліст

Іван Трубачкін (нар. 17 сакавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Іван Трубачкін
Поўнае імя Іван Валер’евіч Трубачкін
Нарадзіўся 17 сакавіка 1993(1993-03-17)[1] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 181 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2001—2003 Украіна Абалонь-Змена (Кіеў)
2003—2010 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013—2016   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 68 (1)
2016 Швецыя Умеа 9 (1)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 10 (0)
2017—2018 Украіна Арсенал (Кіеў) 18 (1)
2018—2019 Украіна Чарнаморац (Адэса) 25 (0)
2019 Украіна Алімпік (Данецк) 3 (0)
2020 Грузія Дынама (Тбілісі) 5 (0)
2021 Украіна Дзіназ (Вышгарад) 4 (0)
2021 Украіна Алімпік (Данецк) 7 (0)
2022—2023 Украіна Мынай 19 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Украіна Украіна (да 17) 1 (0)
2010—2012 Украіна Украіна (да 19) 17 (1)
2012—2013 Украіна Украіна (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у школе кіеўскай «Абалоні», але неўзабаве апынуўся ў структуры «Дынама». Прайшоўшы розныя ступені юнацкіх каманд, з 2010 года пачаў выступаць за дынамаўскую каманду ў моладзевым першынстве Украіны. Улетку 2013 года галоўны трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў «Дынама-2» і забраў да сябе шэраг ігракоў, у тым ліку Трубачкіна. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0).

Улетку 2016 года, пасля таго як «Дынама-2» спыніла існаванне, стаў іграком шведскага клуба «Умеа» з трэцяга дывізіёна. У лютым 2017 прыбыў на прагляд у беларускі «Крумкачы» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком асновы, у красавіку-маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У чэрвені зноў выбыў са строю, а ў жніўні стала вядома, што абаронца не вернецца ў «Крумкачы»[3].

У кастрычніку 2017 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2018 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац». Пасля таго, як адэскі клуб па выніках сезона 2018/19 страціў месца ў Прэм’ер-лізе, у ліпені 2019 года далучыўся да данецкага «Алімпіка». Пакінуў данецкі клуб у снежні 2019 года.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з тбіліскім «Дынама», выступаў за клуб да канца сезона 2020. У першай палове 2021 года гуляў ва ўкраінскай Другой лізе за вышгарадскі «Дзіназ». У верасні 2021 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», пакінуў клуб у студзені 2022 года.

У ліпені 2022 года папоўніў склад «Мыная», дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У верасні 2023 года вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру і стаў дзіцячым трэнерам у Кіеве.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць