Іван Васілевіч Даронін

Іван Васілевіч Даронін (руск.: Ива́н Васи́льевич Доро́нин; 1903-1951) — лётчык савецкай палярнай авіяцыі, палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сёмы Герой Савецкага Саюза (1934).

Іван Васілевіч Даронін
Дата нараджэння 5 мая 1903(1903-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1951(1951-02-02)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 красавіка (5 траўня) 1903 года ў вёсцы Каменка Мікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Пугачоўскі раён, Саратаўская вобласць) у сям’і селяніна. Рускі.

У ВМФ з 1920 года (Балтыйскі флот). Камандзіраваны ў Ягор’еўскую авіяцыйна-тэарэтычную школу, адкуль пераведзены ў Севастопальскую лётную школу, пасля заканчэння якой у 1925 годзе служыў лётчыкам на Чарнаморскім флоце, затым інструктарам у школе марской авіяцыі. Член ВКП(б)/КПСС з 1934 года.

З 1930 — у грамадзянскай авіяцыі, быў камандзірам транспартнага самалёта на лініі Іркуцк — Якуцк — Бадайбо. Браў удзел у экспедыцыі па даследаванні Карскага мора. Першым праляцеў над Верхаянскім хрыбтом, праклаў лінію Іркуцк — Усць-Срэднекан (на Калыме). За праяўленыя пры выратаванні чэлюскінцаў мужнасць і адвагу 20.04.1934 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1939 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію.

У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на авіяцыйных заводах № 1 (Масква) і 301 (Хімкі) начальнікам лётна-выпрабавальных станцый.

Памёр 2 лютага 1951 года на 48-м годзе жыцця. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (4-ы ўчастак).

Зноскі

  1. Доронин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Доронин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.