Іван Віктаравіч Васілёнак

беларускі футбаліст

Іван Васілёнак (нар. 17 мая 1989, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Іван Васілёнак
Поўнае імя Іван Віктаравіч Васілёнак
Нарадзіўся 17 мая 1989(1989-05-17)[1] (34 гады)
в. Слабада, Смалявіцкі раён, БССР
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2008 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2009—2010 Беларусь Гарадзея 43 (0)
2011 Беларусь Клечаск (Клецк) 26 (0)
2012—2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 77 (7)
2014—2015 Беларусь Славія (Мазыр) 17 (0)
2016 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 1 (0)
2016—2020 Беларусь Смалявічы 82 (1)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за дубль «Дарыды». У 2009—2010 гадах гуляў у Другой лізе за «Гарадзею», разам з якой выйграў турнір. Пасля аднаго сезона ў Першай лізе ў складзе «Клечаска» зноў выйграў Другую лігу ў складзе клуба «Смалявічы-СТІ».

У 2014 годзе перайшоў у мазырскую «Славію», якую ўзначальваў былы трэнер смалявіцкай каманды Юрый Пунтус. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2015 выступаў за дубль, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 верасня 2015 года ў гасцявым матчы супраць «Віцебска», правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона яшчэ 5 разоў згуляў за «Славію» ў элітным дывізіёне, але пасля гэтага пакінуў клуб.

У першай палове 2016 года згуляў у адным матчы ў Другой лізе за «Нёман-Агра», а ў жніўні зноў стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[2]. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на «Смалявічы»[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са смалявіцкім клубам[4]. У сезоне 2019 у якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[5]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з мая стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смалявічы»[6] і хутка перайшоў у «Крумкачы»[7], дзе гуляў да канца сезона 2020.

Дасягненні правіць

Зноскі