Іван Мікалаевіч Багатка

Іван Мікалаевіч Багатка (нар. 9 кастрычніка 1950, в. Цвіркі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі журналіст і палітык.

Іван Мікалаевіч Багатка
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 кастрычніка 2008 — 18 лістапада 2012
Нараджэнне 9 кастрычніка 1950(1950-10-09) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, рэдактарам стаўбцоўскай раённай газеты «Прамень». Быў інструктарам, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Стаўбцоўскага райкама КПБ, другім і першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Стаўбцоўскага райкама КПБ. Займаў пасады намесніка старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты „Прамень“» і праграмы радыёвяшчання «Радыё „Стоўбцы“».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі