Іван Мікіціч Болцін

Іван Мікіціч Болцін (1 студзеня (12 студзеня) 1735 — 6 кастрычніка (17 кастрычніка) 1792) — рускі гісторык і грамадскі дзеяч, удзельнічаў у публікацыі гістарычных помнікаў — падрыхтаваў выданне «Доўгай рэдакцыі „Рускай Праўды“ на аснове некалькіх спісаў» (1792). У «Нататках на гісторыю старажытнай і цяперашняй Расіі г. Леклерка» (тт. 1-2, 1788—1794) выкрываў французскага аўтара ў невуцкім і нядобрасумленным асвятленні рускай гісторыі. Вёў палеміку з М. М. Шчарбатавым: «Адказ генерал-маёра Болціна на ліст Шчарбатава, выдумшчыка Расійскай гісторыі» (1789), «Крытычныя нататкі на першы і другі томы гісторыі князя Шчарбатава» (1793—1794). Выступаў з крытыкай нарманскай тэорыі.

Іван Мікіціч Болцін
Дата нараджэння 12 студзеня 1735(1735-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1792(1792-10-17)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Yekaterina Boltina[d]
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя

Зноскі