Іван Петравіч

сербскі футбаліст

Іван Петравіч (нар. 3 ліпеня 1993, Крагуевац, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Іван Петравіч
Нарадзіўся 3 ліпеня 1993(1993-07-03)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Сербія Раднічкі (Крагуевац)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Сербія Раднічкі (Крагуевац) 55 (3)
2014—2017 Сербія Партызан (Бялград) 2 (0)
2017 Славенія Брэжыцы 11 (1)
2018 Беларусь Гарадзея 14 (0)
2019 Славенія Кршко 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Сербія Сербія (да 19) 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Раднічкі» з роднага горада Крагуевац, за асноўную каманду якога ў Суперлізе пачаў выступаць у сезоне 2011/12 і неўзабаве замацаваўся ў аснове. 10 мая 2014 года ў матчы з іваніцкім «Яварам» (3:3) адзначыўся голам са сваёй паловы поля[2].

У жніўні 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з бялградскім «Партызанам». Аднак, замацавацца ў складзе не здолеў, правёўшы за клуб толькі два матчы ў Суперлізе. У красавіку 2017 года пакінуў «Партызан». У другой палове 2017 года выступаў у другім дывізіёне Славеніі за клуб «Брэжыцы».

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[3]. У складзе «Гарадзеі» быў трывалым іграком асновы. У жніўні 2018 года пакінуў беларускую каманду[4].

У лютым 2019 года зноў апынуўся ў Славеніі, стаўшы іграком клуба «Кршко». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе зборнай Сербіі да 19 гадоў выступаў на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе сербская каманда не здолела пераадолець групавы раўнд.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Ivan Petrovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gol sezone u Superligi: Kapa dole gospodine Petroviću! (VIDEO)
  3. "Городея" подписала сербского полузащитника Петровича (руск.). football.by (18 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  4. Сербский полузащитник Петрович покинул "Городею" (руск.). football.by (17 жніўня 2018). Праверана 2 верасня 2018.