Іван Станіслававіч Тэртэль

беларускі ваенны, дзяржаўны дзеяч

Іван Станіслававіч Тэртэль, або Церцель (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].

Іван Станіслававіч Тэртэль
Іван Тэртэль (2021)
Іван Тэртэль (2021)
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
з 3 верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Валерый Вакульчык
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020 — 3 верасня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Леанід Анфімаў
Пераемнік Васіль Герасімаў
Нараджэнне 8 верасня 1966(1966-09-08) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, дзяржаўны служачы
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» I ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[2].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[2].

3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

У студзені 2021 года Ігар Макар, былы намеснік камандзіра баявой групы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў плана замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[4].

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін правіць

Іван Тэртэль неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як намеснік старшыні КДБ[5]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці намесніка старшыні Тэртэль быў «адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі»[6][7][8].

31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].

6 лістапада 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ і экс-старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсій і запалохванняў дзяржаўнага апарату пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[11]. З-за гэтага жа Тэртэля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].

Таксама Тэртэль з 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18].

У сакавіку 2022 года ён трапіў пад санкцыі Японіі[19][20], а ў кастрычніку — Украіны[21].

Сям’я правіць

Сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[2].

Брат — Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней — камандзір Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[2].

Прозвішча правіць

Прозвішча паходзіць ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя тыпу Ter-tel’as[22]. Ад такога імя і літоўскі тапонім Цярцéляй (літ.: Tertẽliai, "Цярцéлі") у Зарасайскім раёне Літвы на літоўска-латвійскай мяжы. Тая ж аснова Ter- і ў былым імені Ver-telas, ад якога Верцялішкі. Вядомыя сучасныя літоўскія прозвішчы Tertelis, Vertelis.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001).

Зноскі

  1. belta.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 3 лістапада 2020.
  2. а б в г nashaniva.by
  3. belta.by
  4. Экс-боец «Алмаза»: Председатель КГБ Тертель участвовал в разработке плана по ликвидации Шеремета (руск.). Хартыя'97. Праверана 24 чэрвеня 2021.
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  6. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  7. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  8. Beschluss 2012/642/GASP des Rates vom 15. Oktober 2012 über restriktive Maßnahmen gegen Belarus Nr. 215
  9. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  10. EU slaps sanctions on Belarus leader Lukashenko for crackdown (англ.). BBC News (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  11. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  12. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  13. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  14. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  15. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  16. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  17. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША з 21 чэрвеня 2021 года
  18. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  19. Japan imposes additional sanctions on Russia, Belarus and the so-called Donetsk and Luhansk People’s Republics (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
  20. 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
  21. ТЕРТЕЛЬ Іван Станіславович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
  22. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. — Vilnius, 2008. — С. 149.