Іван Федасеевіч Гаркуша

Іван Федасеевіч Гарку́ша (29 красавіка 1896, Гарадзішча, Гарадзішчанскі раён, Чаркаская вобласць — Мінск, 6 жніўня 1970) — беларускі глебазнавец, акадэмік Акадэміі навук БССР (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук (1959), доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1954), заслужаны дзеяч навукі БССР (1956)[2].

Іван Федасеевіч Гаркуша
Дата нараджэння 29 красавіка 1896(1896-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1970(1970-08-06) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ірына Іванаўна Гаркуша
Род дзейнасці навуковец, глебазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, акадэмік УАСГНІЛ, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1919—1920 гадах служба ў Чырвонай Арміі. З 1920 па 1923 год працаваў настаўнікам. Скончыў Херсонскі сельскагаспадарчы інстытут  (руск.) (1928), Вышэйшыя Педагагічныя курсы пры Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытуце (1930). З 1930 года аспірант, навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, адначасова загадчык кафедры глебазнаўства і земляробства Ленінградскай вышэйшай камуністычнай школы[2].

Дырэктар глеба-агранамічнай лабараторыі Туркестанскага філіяла АН БССР (1942)[2]. З 1944 года прарэктар, у 1952—1965 гг. рэктар і адначасова загадчык кафедры глебазнаўства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. За падручнік «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і за манаграфію «Акультурванне глебаў як сучасны этап глебаўтварэння» (1956) прэмія імя акадэміка Вільямса (1947, 1957) АН СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4—6 скліканняў[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1961, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1958), «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Памяць правіць

На корпусе № 10 БСГА ўстаноўлена мемарыяльная дошка (1994).

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  2. а б в г д Гаркуша Иван Федосеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Гаркуша Іван Федасеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гаркуша І. Ф. // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 541.
  • Гаркуша Іван Федасеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 211. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Лившиц В. М., Цыганов А. Р. Верность земле. Горки. Соавт.: — Горки: 1999. — 54 с., ил. ISBN 985-6120-38-1
  • Гаркуша Иван Федосеевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С.37-38. ISBN 978-985-467-707-1

Спасылкі правіць