Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі
Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — 30 жніўня 1481) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь гальшанскі і дубровіцкі (1457—1481).
Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | ||||||
Пераемнік | Сямён Юр'евіч Гальшанскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 30 жніўня 1481 | ||||||
Род | Гальшанскія | ||||||
Бацька | Юрый Гальшанскі | ||||||
Жонка | Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх | ||||||
Дзеці | Аўдоцця, Агрыпіна, Юрый, Юліяна-Васіліса |
Біяграфія правіць
Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат польскага караля Казіміра Ягелончыка[1].
Пасля смерці бацькі ў 1457 годзе атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў Сцепаньскае княства .
У 1481 годзе Іван Юр’евіч разам са слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам і бельскім князем Фёдарам Іванавічам, усе трое родзічы караля Казіміра, арганізаваў змову супраць яго. Паводле адной версіі, змоўнікі збіраліся запрасіць караля ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Іванавіча і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Паводле іншай версіі, забіць караля Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага землі на ўсход ад Бярэзіны[1].
Змова была раскрыта ў Кіеве. Загадам караля князі Міхаіл Алелькавіч і Іван Юр’евіч арыштаваны, а бельскі князь Фёдар Іванавіч збег у Маскву, страціўшы ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года ў Вільні князі-змоўнікі Іван Юр’евіч і Міхаіл Алелькавіч пакараны смерцю[1] праз публічнае абезгалоўліванне.
Пасля смерці Івана Юр’евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.
Сям’я правіць
У шлюбе з Ганнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага, меў дзяцей Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу. Л. Вайтовіч называе таксама дачок Аўдоццю і Агрыпіну[2].
Радавод правіць
Зноскі
- ↑ а б в Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ Аўдоцця і Агрыпіна згаданы Л. Вайтовічам, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку як 61 і 62 адпаведна. Гл.: Войтович Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. — ISBN 966-4585-52-4. — С. 607—608.
Літаратура правіць
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
Спасылкі правіць
- Генеалогия русской знати. Князья Гольшанские (Ольшанские) (руск.)
- Леонтій Войтович. Розділ четвертий. Литовські династії. Гедиміновичі. Персональний склад (укр.)