Іван Ягоравіч Староў

рускі архітэктар

Іва́н Яго́равіч Старо́ў (12 (23) лютага 1745, Санкт-Пецярбург — 5 (17) красавіка 1808, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў т. зв. рускага класіцызму, акадэмік (з 1769), прафесар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1785).

Іван Ягоравіч Староў
руск.: Иван Егорович Старов
Партрэт працы С. С. Шчукіна  (руск.) (бел.
Партрэт працы С. С. Шчукіна  (руск.)
Дата нараджэння 12 (23) лютага 1745
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (17) красавіка 1808 (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбургская губерня, Херсон, Екацярынаслаў
Архітэктурны стыль класіцызм
Найважнейшыя пабудовы Таўрыйскі палац (1783 - 1789),
Траецкі сабор  (руск.) (1779 - 1791)
Князь-Уладзімірскі сабор  (руск.) (1783 - 1789)
Уплыў Шарль дэ Ваі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Таўрыйскі палац і сад у 1914 годзе.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Маскве (па іншым крыніцам — у Санкт-Пецярбургу) у сям’і дыякана. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе для дзяцей духоўнага стану.

У 1755 годзе быў прыняты ў выхаванцы гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, праз год як адоранае дзіця пераведзены з яе ў гімназію пры Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук і ў 1758 годзе паступіў у вучні акадэміі мастацтваў да А. П. Какорынава і Ж.-Б. Вален-Дэламота. Скончыўшы ў ёй курс, з 1762 па 1768 падарожнічаў за мяжой у якасці пенсіянера Акадэміі мастацтваў  (руск.).

Заканчэнне навучання ў Акадэміі таксама давала права на стан дваранства.

Стажыроўка за мяжой правіць

У 1762 годзе Староў адбыў у Парыж. Тэрмінам камандзіроўкі было тры гады. У Парыжы ён вучыўся ў Ш. Дэ Ваі  (руск.). І. Старову пашанцавала з тэрмінам стажыроўкі, якая цягнулася не тры, а шэсць гадоў, з якіх пяць гадоў ён правёў у Парыжы і адзін год у Рыме.

Ш. Дэ Ваі  (руск.) (1730—1798) мала паспеў выбудаваць праз канкурэнцыю і скарачэнне будаўніцтва ў Францыі. Але салон у Палацца Спінола  (фр.) ў Генуі, замак-палац ландграфа Гесэн-Касельскага  (руск.), павільён навук і мастацтваў для імператрыцы Кацярыны II (праект) стварылі яму аўтарытэт у Парыжы і Заходняй Еўропе. Лепшымі будынкамі архітэктара стануць замак-палац Манмусар  (фр.) (каля Дыжона) і тэатр «Адэон» у Парыжы. Ваі таксама стварыў план забудовы новага французскага порту ў Пор-Вандр  (укр.). Горадабудаўнічыя навыкі, атрыманыя ў Шарля дэ Ваі, Іван Староў выкарыстоўвае пры ўласным праектаванні расійскіх правінцыйных гарадоў, сярод якіх Екацярынаслаў, Нікалаеў, Пскоў, Нарва, Варонеж, Вялікі Усцюг, Багародзіцк і інш.

Вяртанне на радзіму правіць

Па вяртанні ў Санкт-Пецярбург за праект будынка для кадэцкага шляхецкага корпуса быў прызнаны ў 1769 годзе акадэмікам, у наступным годзе заняў у акадэміі пасаду ад’юнкт-прафесара, з якой у 1770 годзе павышаны ў прафесары і ў 1794 годзе — у ад’юнкт-рэктары. У 1772—1774 гадах — галоўны архітэктар «Камісіі аб каменным будаванні Санкт-Пецярбурга і Масквы  (руск.)».

Творчасць правіць

Найважнейшыя з яго збудаванняў:

Санкт-Пецярбург і наваколлі:

Тульская вобласць:

Украіна:

Беларусь

Памяць правіць

  • У гонар І. Я. Старова названая вуліца ў Нікалаеве.

Зноскі

  1. а б Старов Иван Егорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць