Івіца Оліч

харвацкі футбаліст і трэнер

І́віца О́ліч (харв.: Ivica Olić; нар. 14 верасня 1979, Давар, СФРЮ) — харвацкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2002—2015). Вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА і нямецкія клубы, перш за ўсё «Гамбург» і «Баварыю». У цяперашні час працуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Харватыі.

Футбол
Івіца Оліч
Агульная інфармацыя
Мянушка Голіч
Нарадзіўся 14 верасня 1979(1979-09-14)[1][2][…] (44 гады)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 182 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра каманду
Каманда Харватыя Харватыя
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
Харватыя Пошавак Давар
1996 Харватыя Марсонія
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Харватыя Марсонія 42 (17)
1998—1999 Германія Герта (Берлін) 2 (0)
1998—1999   Германія Герта II 30 (10)
1999—2001 Харватыя Марсонія 42 (21)
2001—2002 Харватыя Заграб 28 (21)
2002—2003 Харватыя Дынама (Заграб) 27 (16)
2003—2007 Расія ЦСКА (Масква) 78 (35)
2007—2009 Германія Гамбург 78 (29)
2009—2012 Германія Баварыя (Мюнхен) 55 (13)
2012—2014 Германія Вольфсбург 78 (27)
2015—2016 Германія Гамбург 25 (2)
2016—2017 Германія Мюнхен 1860 30 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Харватыя Харватыя (да 17) 3 (0)
1997 Харватыя Харватыя (да 18) 1 (0)
1997—1998 Харватыя Харватыя (да 19) 9 (1)
1998 Харватыя Харватыя (да 20) 1 (0)
2000—2001 Харватыя Харватыя (да 21) 6 (2)
2002—2015 Харватыя Харватыя 104 (20)
Трэнерская кар’ера
2017—2021 Харватыя Харватыя трэнер
2021 Расія ЦСКА (Масква)
2021— Харватыя Харватыя трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Івіца Оліч нарадзіўся і вырас у невялікай харвацкай вёсцы Давар, размешчанай побач з горадам Славонскі-Брод. Пачаў гуляць у футбол у мясцовым клубе «Марсонія» ў 1996 годзе і правёў там два сезоны.

У 1998 годзе заключыў кантракт з берлінскай «Гертай». Аднак паколькі не меў гульнявой практыцы ў «Герты», Оліч праз год вярнуўся назад у «Марсонію». У «Марсоніі» правёў вельмі ўдалы сезон, забіўшы ў 29 гульнях 17 мячоў.

У 2001 годзе Оліч перабраўся ў футбольны клуб «Заграб», дзе ў 28 матчах забіў 21 гол, чым дапамог сваёй камандзе заваяваць залатыя медалі чэмпіянату Харватыі. У наступным сезоне Оліч працягнуў сваю кар’еру ў заграбскім «Дынама», дзе ён забіў 16 мячоў у 21 матчы і стаў найлепшым бамбардзірам харвацкага чэмпіянату.

ЦСКА Масква правіць

Харвата хацелі купіць кіеўскае «Дынама» і ЦСКА, аднак армейцы апынуліся больш настойлівымі. У 2003 годзе Оліч заключыў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА. За чатыры гады ў клубе Івіца ўвогуле правёў 116 матчаў у якіх забіў 44 галы. У складзе ЦСКА Оліч тройчы перамагаў у чэмпіянаце Расіі, двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Расіі і Суперкубка, а ў 2005 годзе разам з ЦСКА стаў пераможцам Кубка УЕФА.

«Гамбург» правіць

У студзені 2007 года Оліч перайшоў у «Гамбург». З прыходам Івіцы клуб выйшаў з зоны вылету і фінішаваў у верхняй частцы табліцы.

«Баварыя» Мюнхен правіць

Улетку 2009 года Оліч перайшоў у «Баварыю»[3][4]. У паўфінале Лігі чэмпіёнаў 2010 года Оліч забіў усе 3 мячы і вывеў каманду ў фінал. Усяго ў Лізе чэмпіёнаў 2010 года ён забіў 5 мячоў.

Увосень 2010 года Івіца Оліч атрымаў траўму калена і выбыў са строю да канца сезона. Пасля заканчэння сезона 2010/11 з’явіўся на поле ў некалькіх таварыскіх матчах. У пачатку сезона 2011/12, у трэцім туры, у пераможным для «Баварыі» матчы з «Гамбургам» (5:0) зноў атрымаў траўму, на гэты раз сцягна, і выбыў на нявызначаны тэрмін[5].

«Вольфсбург» правіць

26 красавіка 2012 года, на наступны дзень пасля таго, як «Баварыя» забяспечыла сабе выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў 2011/12, Івіца абвясціў, што пачне наступны сезон у «Вольфсбургу», хоць раней меліся чуткі пра цікавасць да харвата з боку «Лацыа». Заробак харвата стала складаць 6 мільёнаў еўра[6].

Вяртанне ў «Гамбург» правіць

30 студзеня 2015 года стала вядома пра вяртанне Оліча ў склад клуба «Гамбург». З іграком быў падпісаны 18-месяцавы кантракт[7]. У ліпені 2016 года пакінуў «Гамбург» па заканчэнні кантракта і стаў іграком клуба «Мюнхен 1860»[8]. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].

Міжнародная кар’ера правіць

Оліч рэгулярна выклікаўся ў нацыянальную зборную Харватыі з 2002 года. На чэмпіянаце свету 2002 ён правёў два матчы, забіўшы важны гол у вароты зборнай Італіі. Івіца таксама правёў тры матчы на чэмпіянаце Еўропы 2004 і два матчы на чэмпіянаце свету 2006. 21 лістапада 2007 года Івіца Оліч стаў адным з творцаў перамогі зборнай Харватыі над родапачынальнікамі футбола — зборнай Англіі, забіўшы ў гэтым матчы гол.

16 лістапада 2014 года ў матчы адбору да чэмпіянату Еўропы 2016 супраць зборнай Італіі, які праходзіў на стадыёне Сан-Сіра, Оліч правёў свой 100-ы матч у кашулі нацыянальнай каманды[10].

Трэнерская кар’ера правіць

З 2017 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Харватыі. У сакавіку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага ЦСКА. У чэрвені 2021 года пакінуў расійскі клуб[11] і неўзабаве вярнуўся ў трэнерскі штаб зборнай Харватыі[12].

Дасягненні правіць

«Заграб»:

«Дынама»:

ЦСКА:

«Баварыя»:

Асабістае жыццё правіць

Оліч мае двух сыноў, якіх клічуць Лука і Антоніа[13], а таксама дачку Лару. У адрозненні ад многіх сваіх калегаў, ён аддае перавагу трымацца ў цені ад СМІ і ў цэлым жыве спакойным прыватным жыццём[14].

Зноскі

Спасылкі правіць