Ігар Віктаравіч Чараднічэнка
Ігар Чараднічэнка (нар. 9 мая 1984, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Віктаравіч Чараднічэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 мая 1984[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Вікторыя (Мыкалаіўка) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў харкаўскім «Металісце», але пазней перастаў трапляць у асноўны склад. У 2005 перайшоў у клуб «Александрыя», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да выхаду ў Прэм’ер-лігу ў 2011 годзе.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам гуляў як флангавы абаронца. У жніўні 2013 года быў выцеснены з асноўнага складу Віталем Казанцавым і пасля з’яўляўся на полі эпізадычна. У студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб[4].
Пасля «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў вярнуцца ў «Александрыю», але не падышоў[5] і ў сакавіку 2014 года стаў іграком кіраваградскай «Зоркі»[6]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.
У лютым 2015 года праходзіў прагляд у беларускім «Слуцку», але не падышоў клубу[7]. У выніку ў сакавіку 2015 стаў іграком крыварожскага «Гарняка»[8]. Пазней выступаў за харкаўскі «Геліяс». Улетку 2017 года далучыўся да клуба «Металіст 1925». Дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Першую лігу, але сам па заканчэнні сезона 2017/18 перайшоў у жытомірскае «Палессе».
У сакавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак працягнуў выступаць і пазней на аматарскім узроўні за клуб «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11
Зноскі
- ↑ Igor Cherednichenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ihor Cherednichenko // FBref.com
- ↑ Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)
- ↑ Чередниченко покидает «Торпедо-БелАЗ» и возвращается в «Александрию»
- ↑ Игорь Чередниченко не смог закрепиться в составе «Александрии»
- ↑ Официально. Козаченко и Чередниченко — игроки Звезды(недаступная спасылка)
- ↑ Чередниченко и Кривошеенко покинули «Слуцк» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Горняк подписал Чередниченко и Ямполя