Ігар Канстанцінавіч Жмакін

вучоны ў галіне фізіялогіі

Ігар Канстанцінавіч Жма́кін[1] (нар. 24 ліпеня 1926 — 2022) — вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977).

Ігар Канстанцінавіч Жмакін
Дата нараджэння 24 ліпеня 1926(1926-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 2022(2022-01-05) (95 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Канстанцін Мікалаевіч Жмакін[d]
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

І. К. Жмакін нарадзіўся ў Кіеве. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам сям’ёй быў эвакуіраваны ва Узбекскую ССР, у горад Андыжан, дзе скончыў сярэднюю школу[2]. У 1945 годзе паступіў ў Сталінскі медыцынскі інстытут у Данецку[2]. У 1948 годзе сям’я пераехала ў Маскву. У 1951 годзе скончыў Першы Маскоўскі медыцынскі ўніверсітэт імя І. М. Сечанава і паступіў у аспірантуру пры кафедры нармальнай фізіялогіі Другога Маскоўскага медыцынскага інстытута[2]. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние удаления коры больших полушарий головного мозга на газовый обмен у собак» і быў абраны старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам фізіялагічнай лабараторыяй Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута[2]. У 1959 годзе абраны на пасаду дацэнта кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута[2]. Выкладчыцкую работу сумяшчаў з адміністрацыйнай, займаючы пасады намесніка дэкана, прарэктара па навуковай і навучальнай частцы. У 1966—1969 гг. І. К. Жмакін у горадзе Кемерава, займаў пасаду загадчыка кафедрай нармальнай фізіялогіі Кемераўскага медыцынскага інстытута[2]. З 1969 года зноў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, дзе на працягу 29 гадоў займаў пасаду загадчыка кафедрай нармальнай фізіялогіі.

Сям’я правіць

Нарадзіўся ў сям’і Канстанціна Жмакіна (1894—1986), урача-акушэра-гінеколага, доктара медыцынскіх навук, і яго жонкі — Алены Міхайлаўны, якая паходзіла са старадаўняга роду Мусіных-Пушкіных[3][4].

Навуковая дзейнасць правіць

І. К. Жмакіну належаць навуковыя працы па фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы і кровазвароту, сістэмных механізмах самарэгуляцыі функцый, па гісторыі фізіялогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, сааўтарам 2-х падручнікаў па фізіялогіі чалавека, шэрагу метадычных і праграмных дакументаў па выкладанню нармальнай фізіялогіі ў вышэйшых навучальных установах[2]. Сярод апублікаванага:

  • Ангитензионография в эксперименте и клинике. — Мн., 1967. (у сааўтарстве)
  • О возможном участии гемического компонента системы транспорта кислорода в обеспечении прооксидантно-антиоксидантного равновесия в динамике нормального менструального цикла: сборник / И. К. Жмакин, О. А. Балбатун // Кислород и свободные радикалы : Материалы междунар. симп. — Гродно, 1996.
  • Нормальная физиология: тесты: пособие для студентов мед. вузов / В. В. Зинчук, И. К. Жмакин, И. К. Дремза [и др]; ред. В. В. Зинчук; ГрГМУ. — Гродно: ГрГМУ, 2003. — 222 с. — ISBN 985-6539-92-7

Пад кіраўніцтвам І. К. Жмакіна падрыхтаваны 7 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2]. Ён прымаў удзел у рабоце Цэнтральнай праблемнай вучэбна-медыцынскай камісіі па фізіялогіі Міністэрства аховы здароўя СССР, міжнароднай камісіі па каардынацыі выкладання фізіялогіі ў сацыялістычных краінах. Член Міжнароднай Акадэміі герантолагаў з 1999 года[2].

Узнагароды правіць

І. К. Жмакін узнагароджаны шэрагам медалёў СССР, значком «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя БССР, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, рэктарата Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б в г д е ё ж з і Творческий путь профессора Игоря Константиновича Жмакина (к 90-летию со дня рождения) / Зинчук В. В. [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2016. — № 3(55). — С. 173—176. (руск.)
  3. Профессор И. К. Жмакин: 22-е колено рода Ратши. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  4. Игорь Константинович Жмакин (к 45-летию Гродненского государственного медицинского университета). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 28 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Жмакін Ігар Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Творческий путь профессора Игоря Константиновича Жмакина (к 90-летию со дня рождения) / Зинчук В. В. [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2016. — № 3(55). — С. 173—176. (руск.)
  • Жмакин, И. К. У истоков кафедры нормальной физиологии Гродненского медицинского института: (из лич. воспоминаний) // Журнал ГрГМУ. — 2004. — № 2. — С. 106—109. (руск.)

Спасылкі правіць