Ігар Пятровіч Тур

беларускі журналіст

І́гар Пятро́віч Ту́р (нар. 26 сакавіка 1989, Гродна) — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Пятровіч Тур
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 26 сакавіка 1989(1989-03-26) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Вырас у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё і радыё «Бі-Эй»[1]. З 2014 года працуе на тэлеканале «АНТ». Асвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза), Швейцарыі і Украіны[2].

Прапагандысцкая дзейнасць правіць

Здымаў сюжэты з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[3][4][5][6]. Пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваннямі і забойствамі пратэстоўцаў, а таксама звальнення шматлікіх супрацоўнікаў тэлебачання, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігур прапаганды ў Беларусі[6][7]. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі незразумелага паходжання[8].

Сям’я правіць

Бацька — інжынер-энергетык, маці — дырэктар Палаца культуры Ліды[9].

Узнагароды правіць

Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» (2017)[1].

11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Медалём Францыска Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам з ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыя[10].

Зноскі

  1. а б Біяграфія на сайце АНТ (руск.)
  2. ТУР Ігор Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  3. Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта?Наша Ніва, 18.11.2019
  4. «Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусня збеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайт (руск.)
  5. Вядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзацьНаша Ніва. 25.07.2020
  6. а б «Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ Архівавана 14 студзеня 2021. [«Нацысцкі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020 (руск.)
  7. Як пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаўНаша Ніва, 04.11.2020
  8. На гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» Архівавана 11 студзеня 2021. [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «расследавання АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцця“»] — Onliner, 11.01.2021 (руск.)
  9. Игорь Тур, политический обозреватель ОНТ: «Первую свою практику я проходил в „Лідскай газеце“» [Ігар Тур, палітычны аглядальнік АНТ: «Першую сваю практыку я праходзіў у „Лідскай газеце“»] — Лідская газета, 28.05.2020
  10. Каго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаўБелсат, 12.01.2021