Ігар Сяргеевіч Сокал

Ігар Сяргеевіч Сокал (нар. 4 сакавіка 1962, Маладзечна, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат.

Ігар Сяргеевіч Сокал
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
з 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Валянцін Вялічка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане
2008 — 2013
Папярэднік Мікалай Дзямчук
Пераемнік Мікалай Клакевіч
Нараджэнне 4 сакавіка 1962(1962-03-04) (62 гады)
Нацыянальнасць беларус
Веравызнанне праваслаўнае хрысціянства
Адукацыя
Прафесія дыпламат
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 года ў Маладзечна.

У 1983 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. Ф. Фрунзэ[1].

Быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.[2]

Быў начальнікам галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.[3][4]

З 18 красавіка 2008[5] па 10 верасня 2013 года[6] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане.[7]

У 2013—2015 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Расіі, начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.[8]

З 27 студзеня 2015 года[9][10] па 13 чэрвеня 2016 года[11] быў кіраўніком Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 13 чэрвеня 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне[11].

19 кастрычніка 2023 года вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне[12].

Дыпламатычны ранг правіць

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 2 класа (2008)[5];
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (2016)[11].

Зноскі

  1. Київське вище загальновійськове командне двічі червонопрапорне училище ім. М. Ф. Фрунзе
  2. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 июня 2003 г. № 809 О направлении делегации в г. Киев (Украина)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 марта 2005 г. № 295 О направлении Правительственной делегации Республики Беларусь в г. Астану (Республика Казахстан), г. Челябинск (Челябинская область Российской Федерации) и г. Екатеринбург (Свердловская область Российской Федерации) Архівавана 15 верасня 2016.
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ноября 2007 г. № 1519 «О направлении правительственной делегации Республики Беларусь в г. Москву (Российская Федерация) и г. Ашхабад (Туркменистан)»
  5. а б Указ Президента Республики Беларусь от 18 апреля 2008 года № 224 «О назначении И. С. Сокола Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Узбекистан и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 года № 412 «Об освобождении от должности И. С. Сокола»
  7. Игорь Сокол завершает миссию посла Беларуси
  8. Участники заседания Совета Министров Союзного государства 13 декабря 2013 г.
  9. Рассмотрение кадровых вопросов
  10. Сокол назначен руководителем Аппарата Совета Министров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 1 верасня 2016.
  11. а б в Указ Президента Республики Беларусь от 13 июня 2016 года № 215 «О назначении на должность»
  12. Лукашэнка вызваліў ад пасад паслоў ва Украіне і Эстоніі

Спасылкі правіць