Ігар Сяргеевіч Шумілаў

беларускі футбаліст і суддзя

Ігар Шумілаў (нар. 20 кастрычніка 1993, Азярцо, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і суддзя.

Футбол
Ігар Шумілаў
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Шумілаў
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1993(1993-10-20)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2017 Беларусь Мінск 55 (1)
2012   Беларусь Мінск-2 18 (1)
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 46 (2)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 мая 2020.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. Другую палову сезона 2012 правёў у Другой лізе ў фарм-клубе «Мінск-2». У сезоне 2013 вярнуўся ў асноўную каманду, звычайна гуляючы за дубль. 24 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы увесь матч з мазырскай «Славіяй» (3:2). Усяго ў сезоне 2013 правёў 4 матчы ў аснове.

У сезоне 2014 стаў часцей прыцягвацца да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, але часам з’яўляўся на полі і ў стартавым складзе. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы.

У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды, аднак у чэрвені 2017 года разарваў пагадненне з «Мінскам»[3]. У ліпені 2017 года папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у чэрвені не гуляў з-за траўмы, а з верасня з’яўляўся на полі нерэгулярна. У сезоне 2019 быў асноўным абаронцам, толькі ў маі не гуляў з-за траўмы.

У ліпені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[5]. У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2020 года не прыцягваўся да міжсезонных збораў і афіцыйных матчаў каманды, а ў маі 2020 года кантракт з «Рухам» па пагадненні бакоў быў разарваны[6].

З 2021 года працуе ў якасці футбольнага суддзі. У красавіку 2022 года быў упершыню прызначаны на абслугоўванне матча Вышэйшай лігі[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск   2 0
2011 дубль Мінск   28 0
2012 (1) дубль Мінск   17 5
2012 (2) Д3 Мінск-2   18 1
2013 Д1 Мінск   4 0
2014 Д1 Мінск   17 1
2015 Д1 Мінск   19 0
2016 Д1 Мінск   10 0
2017 (1) Д1 Мінск   5 0
2017 (2) Д2 Тарпеда   15 1
2018 Д1 Тарпеда   19 1
2019 (1) Д1 Тарпеда   12 0
2019 (2) Д2 Рух   11 0

Зноскі