Ігнат Урублеўскі

Ігнат Урублеўскі, або Ігнацы Урублеўскі (польск.: Ignacy Wróblewski; 1858, в. Голні, Гродзенская губерня — 1953, Варшава, Польшча) — беларуска-польскі жывапісец, графік, майстар прыкладнога мастацтва.

Ігнат Урублеўскі
Дата нараджэння 1858
Месца нараджэння
Дата смерці 1953[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Старэйшы сын Яна Урублеўскага гербу Слепаўрон і Зофіі Ельскай (1829—1912), дачкі Міхала Ельскага (1789—1850) і Клатыльды з Манюшкаў (1801—1872).

Скончыў малявальную школу В. Герсана ў Варшаве. Супрацоўнічаў са шматлікімі часопісамі, куды даваў малюнкі са сваіх вандровак. Пэўны час жыў у сядзібе Аляксандра Ельскага ў Замосці. Пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921) пасяліўся ў свайго сваяка па маці Уладыслава Ельскага (1859—1946) ў маёнтку Шумска Келецкага ваяводства. Па 2-й сусветнай вайне, з 1945 года жыў у сваяка Вуястава Хэлмоньскага ў Залессі Дольным каля Варшавы.

Не жанаты.

Творчасць правіць

У 1880—1890-х гадах стварыў партрэты сваіх сваякоў Ельскіх — Аляксандра Ельскага (1888), Ксаверыя Паўла Ельскага (1894), Льва Ельскага (1910?), акварэльны партрэт Людвіга Ельскага (унук роднага брата дзеда Урублеўскага па маці). Маляваў для «Памятнай кнігі да 100-годдзя Адама Міцкевіча», якая выйшла ў Варшаве. Стварыў альбом карцін сухой іголкай, прысвечаных Нясвіжскаму замку (1907).

Спраектаваў будынак мастацкага музея ў Мінску (1919). У 1925 годзе атрымаў залаты медаль на Міжнароднай выставе дэкаратыўнага мастацтва ў Парыжы.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гваздзёў С. Ігнат Урублеўскі — забыты мастак са знакавага роду // Новы Час № 28(397), 18 ліпеня 2014. — С. 14-15.
  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2014. — С. 152. — 600 экз.

Спасылкі правіць