Ігнацій Вікенцьевіч Мацкевіч

Ігнацій Вікенцьевіч Мацке́віч (15 (28) мая 1912, вёска Завольша, цяпер Лёзненскі раён26 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (6.10.1943).

Ігнацій Вікенцьевіч Мацкевіч
Дата нараджэння 15 (28) мая 1912(1912-05-28)
Месца нараджэння вёска Завольша, зараз у Лёзненскім раёне
Дата смерці 26 верасня 1943(1943-09-26) (31 год)
Месца смерці Абалоння, Корапскі раён, Чарнігаўскай вобласці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19341936, 19421943
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Завольша (цяпер у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці). Жыў і працаваў у Ленінградзе. У Чырвоную Армію прызваны ў 1934 годзе. Службу праходзіў да 1936 года. Зноў прызваны ў 1942 годзе. У баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел з красавіка 1942 г. У 1943 годзе скончыў Уладзівастоцкае ваеннае пяхотнае вучылішча.

Рота 109-га стралковага полка 74-й стралковай дывізіі (13-я армія, Цэнтральны фронт) пад камандаваннем лейтэнанта І. Мацкевіча вызначылася пры вызваленні Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. 22 верасня 1943 г. рота першай фарсіравала раку Дняпро каля вёскі Калыбань, захапіла плацдарм і адбіла пяць контратак праціўніка. І. Мацкевіч асабіста падбіў 2 танкі, быў паранены, але не пакідаў поля бою.

26 верасня 1943 года лейтэнант Мацкевіч загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Абалоння Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 230.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць