Ігральныя карты[1] — прамавугольныя аркушы кардону або тонкага пластыку, якія выкарыстоўваюцца для картачных гульняў. Поўны набор ігральных карт для гульні называецца калода карт. Карты таксама выкарыстоўваюцца для пасьянсаў, фокусаў і варажбы.

Стандартная калода з 54 карт

На адным баку карты (адкрытым) — твары надрукавана яе значэнне, закрыты бок плечы аформлены аднолькава для ўсіх картаў калоды.

Для большасці сучасных гульняў выкарыстоўваецца звычайная (французская) калода або яе ўрэзаны варыянт. Для шмат якіх гульняў выкарыстоўваюць асаблівыя калоды. Сярод такіх гульняў вылучаюць калекцыйныя картачныя гульні.

Гісторыя правіць

Першыя калоды правіць

 
Італьянская талерка сярэдзіны XV стагоддзя, якая паказвае гульню ў карты
 
Выява еўрапейскай карты 1460 года

Першыя ігральныя карты з’явіліся ва Усходняй Азіі. У Кітаі і Карэі карты згадваліся ўжо ў XII стагоддзі. Існуюць таксама і больш раннія згадкі гульні, у якой выкарыстоўваліся даўгаватыя аркушы — яны адносяцца да перыяду праўлення ў IX стагоддзі дынастыі Тан (618—917 гг.) Да з’яўлення папяровых карт кітайцы і японцы выкарыстоўвалі плоскія даўгаватыя таблічкі з дрэва, бамбука або нават са слановай косці. Распаўсюджваючыся ў розных культурах, калоды прымалі розныя формы і выгляд. У Індыі гулялі круглымі картамі, якія называліся ганджыфа. У сярэднявечнай Японіі ў часы сёгуната была распаўсюджаная картачная гульня Ута-гарута, у якасці калоды ў ёй выкарыстоўваліся ракавіны мідый — на іх былі намаляваны сцэны побыту, часы года і сцэны вершаў.

Распаўсюджванне ў Еўропе правіць

Няма дакладных звестак, калі карты патрапілі ў Еўропу. Мяркуецца, што шлях распаўсюджвання ігральных карт быў наступным: Кітай — Індыя — Персія — Егіпет — Еўропа. Доўгі час «імпарт» праз арабскія краіны, як і ўдзел мусульман у развіцці картачных гульняў, адмаўлялі. Аднак пазней было ўстаноўлена, што паслядоўнікі ісламу не толькі гулялі ў картачныя гульні, але і стварылі ўласную калоду. Арабы (а дакладней, арабскія купцы і маракі), як правіла, з’яўляліся звычайнымі пасярэднікамі запазычанняў з Кітая. Карты мамлюкаў шмат у чым нагадвалі таро: 56 малодшых арканаў і 22 старэйшыя козыры дзяліліся на чатыры масці — мячы, кіі, кубкі і пентаклі (таксама вядомыя як дыскі і манеты). Забарону Карана на стварэнне вобраза людзей мамлюкі выконвалі і таму наносілі на карты толькі строгія геаметрычныя арнаменты — арабескі.

Першыя згадкі ігральных карт на тэрыторыі Еўропы адносяцца да XIV стагоддзя. Існуе запіс у хроніцы горада Берн ад 1367 года, які паведамляе пра забарону карт. У 1370 годзе з’явілася слова naipes (ігральныя карты) у іспанскай кніжцы з вершамі. З 1377 года пачашчаюцца згадкі пра карты (часцей за ўсё ў сувязі з забаронамі). Самы аб’ёмны аповед з’явіўся ў тым жа годзе з-пад пяра манаха ў горадзе Фрайбург[2]. У сярэдзіне XVI стагоддзя англійскія арыстакраты не бянтэжацца прысутнасці на парадным партрэце ігральных карт, пра гэта сведчыць карціна Майстра графіні Уорык (?) «Партрэт Эдварда Віндзара, 3-га барона Віндзара, яго жонкі, Кэтрын дэ Вер, і іх сям’і», якая адносіцца да 1568 года. Лічыцца, што кожная фігура ў картах уяўляе пэўнага гістарычнага персанажа[3]:

З’яўленне карт у Расіі адносіцца да царавання Фёдара Іванавіча. Згодна з улажэннем цара Аляксея Міхайлавіча ад 1649 года, картачныя гульні лічыліся вялікім злачынствам, за якое належала клеймаваць распаленым жалезам і вырываць ноздры. Пры цары Пятры стаўленне да карт паляпшаецца, адкрываецца іх вытворчасць на дзвюх невялікіх мануфактурах у Маскве, хоць сам Пётр гуляў у іх вельмі рэдка. Гандаль ігральнымі картамі зрабіўся крыніцай немалых даходаў. Пры Аляксандры I увялі манаполія на вытворчасць ігральных карт (захавалася да 1917 года), прычым прыбытак накіроўваўся на ўтрыманне ведамства імператрыцы, якое апекавала дзяцей-сірот. Папера для вытворчасці карт была нізкай якасці і таму папярэдне націраліся талькам на адмысловых талечных машынах. Такія карты былі гладкімі, добра слізгалі пры тасаванні і называліся «атласнымі». Каштавалі яны нятанна: тузін калод атласных карт у 1855 годзе каштаваў 5 рублёў 40 капеек[4]. Сучасныя вытворцы ігральных карт выкарыстоўваюць спецыяльнае пакрыццё для павелічэння даўгавечнасці карт і паляпшэння іх слізгацення[5].

Калоды правіць

Картачныя калоды бываюць поўныя і скарочаныя. Паводле матэрыялу карты падзяляюць на пластыкавыя і атласныя (папяровыя высокай якасці).

Поўная калода правіць

Поўная калода складаецца з 54 карт: тузаў, двоек, троек, чацвёрак, пяцёрак, шасцёрак, сямёрак, васьмёрак, дзявятак, дзясятак, валетаў, дам, каралёў і двух джокераў.

Поўная калода падыходзіць для ўсіх картачных гульняў.

Скарочаная калода правіць

Скарочаная калода налічвае 36 карт. Мінімальная карта — шасцёрка. Джокераў ў скарочанай калодзе няма.

Скарочаная калода падыходзіць для некаторых картачных гульняў, напрыклад, дурня. Распаўсюджаная ў асноўным у краінах былога СССР.

Варыянты стандартнай калоды правіць

Стандартная калода складаецца з 54 карт: 52 асноўныя карты характарызуюцца адной з чатырох масцей (двух колераў) і адной з трынаццаці вартасцей і дзве спецыяльныя карты, так званыя джокеры, якія звычайна адрозніваюцца па малюнку.

  • 54 карты (максімальная калода, ад двоек да тузоў у кожнай з чатырох масцяў і два джокеры)
  • 52 карты (поўная калода, ад двоек да тузоў),
  • 36 карт (скарочаная калода, ад шасцёрак да тузоў),
  • 32 карты (малая калода, ад сямёрак да тузоў).
  • 24 карты (з дзявятак да тузоў), выкарыстоўваецца для гульні ў тысячу.

Іншыя віды калод правіць

У розных краінах выкарыстоўваюць розныя калоды. Самыя вядомыя:

  • Французская калода (стандартная)
  • Італа-іспанская калода
  • Нямецкая калода
  • Швейцарская калода
  • Карты таро

Масці і вартасці правіць

Назвы масцей:

  •  — пікі (віны)
  •  — трэфы (жолудзі, жалуды, хрэсці)
  •  — чырвы
  •  — звонкі (бубны).

Карты піковай і трэфавай масці называюцца чорнымі, а чырвовай і званковай — чырвонымі.

Не ў строгай літаратурнай мове валет яшчэ называюць ніжнікам, даму краляй, фаляй, вышнікам, караля вышнікам (пры назве дамы краляй), туз — панфілем, панцікам.

У іншых мовах правіць

Англійскія назвы карт і масцяў правіць

  • Трэфы — clubs
  • Звонкі — diamonds
  • Чырвы — hearts
  • Пікі — spades

Вартасці:

  • «В» = «J» — Jack
  • «Д» = «Q» — Queen
  • «К» = «K» — King
  • «Т» = «A» — Ace

Карты малодшай дзясяткі называюцца па ліках (two, three, .. ten), а таксама асаблівымі словамі: двойка — «deuce», «тройка» — «trey». Старая назва валета: knave. У канцы XIX ст. на картах дэ ля Ру іначай пазначаліся вартасці: Kn, Qn, Kc, Ace.

Французскія назвы карт і масцяў правіць

  • Трэфы — trèfles
  • Звонкі — carreaux
  • Чырвы — cœurs
  • Пікі — piques

Вартасці:

  • «В» = «V» — Valet
  • «Д» = «D» — Dame
  • «К» = «R» — Roi
  • «Т» = «A» — As

Польскія назвы карт і масцей правіць

  • Трэфы — trefl, żołądź
  • Звонкі — karo, dzwonek
  • Чырвы — czerwień, kier
  • Пікі — pik, wino
  • «В» = «J» — walet, Jopek
  • «Д» = «Q» — dama
  • «К» = «K» — król
  • «Т» = «A» — As

Будова ігральнай карты правіць

Кашуля — узор на адваротным баку карты, не дае выпадковым плямам стаць прыкметнымі.

Індэкс — малюнак вартасці і масці ў куце карты.

Фігура — выява валета, дамы, караля.

Значэнні правіць

Усе карты правіць

  • Лікавыя (10): туз (адзінка, пазначэнне Т або A), двойка, тройка, чацвёрка, пяцёрка, шасцёрка, сямёрка, васьмёрка, дзявятка, дзясятка (пазначаюцца як 2, 3, 4 і г. д.). Карты ад двойкі да дзявяткі называюцца фоскі, дзясятка і туз называюцца брыскі.
  • Карцінкі, (фігуры або анёры, ад фр.: honneur — гонар) (3): валет (абазначэнне В або J — англ.: Jack), дама (пазначэнне Д або Q — англ.: Queen), кароль (пазначэнне К або K — англ.: King).

Прыняты парадак (старшынство, паслядоўнасць) карт: туз (самая малодшая карта), двойка, тройка, …, кароль. У многіх гульнях туз з’яўляецца самай старэйшай картай. Джокер у розных гульнях можа быць альбо самай старэйшай картай, альбо замяніць любую іншую карту па выбары гульца (вольная карта, англ.: wild card). У некаторых гульнях старшынство карт іншае. Напрыклад, у нямецкай калодзе і італа-іспанскай калодзе няма дам, іх месца займаюць «старэйшыя валеты» або вершнікі. У картачнай гульні малыя тарокі выкарыстоўваецца калода, якая з’яўляецца, па сутнасці, поўным наборам малых арканаў таро, але з еўрапейскім пазначэннем масцей.

Старэйшыя карты правіць

Старэйшыя карты
Мал. Імя Апісанне і значэнне
1   Джокер На карце намаляваны блазан — каляровы або чорна-белы.
2   Туз На карце намаляваны адзін знак масці і дзве літары «Т» ці «A»
3   Кароль
  • Чырвовы кароль — намаляваны ў чырвонай мантыі, з мячом і сімвалам каралеўскай улады ў руцэ
  • Званковы кароль — намаляваны ў турбане і арабскім адзенні. Трымае ў руках скіпетр з паўмесяцам
  • Піковы кароль — намаляваны ў чырвонай мантыі і кітайскай кароне. Трымае ў руках скіпетр.
  • Трэфовы кароль — намаляваны ў сіняй мантыі і са скіпетрам у руках.
4   Дама Кожная з дам намаляваная ў чырвонай сукенцы і шалі. У руках у іх па кветцы, а на галаву надзетая карона.
5   Валет На кожнага з валетаў надзетыя кашуля і шапка. У руках яны трымаюць алебарды.

Коды знакаў пры наборы тэкстаў правіць

Юнікод правіць

Для масцяў выдзелены дыяпазон ад U+2660 да U+2667:

♠ ♣ ♥ ♦ ♤ ♧ ♡ ♢

Для саміх карт ёсць спецыяльны дыяпазон ад U+01F0A0 да U+01F0FF[6].

HTML правіць

Выкарыстоўваюцца лічбавыя коды і мнемоніка ♠ (♠), ♣ (♣), ♥ (&сэрца;) і ♦ (♦):

♠ ♣ ♥ ♦

Калоды карт у розных краінах правіць

У многіх краінах (Германія, краіны Усходняй Еўропы, Італія, Іспанія, Японія, Швейцарыя) выкарыстоўваюцца няпоўныя калоды карт з іншымі сімваламі масцей і малюнкаў.

Напрыклад, нямецкая калода — варыянт 32-картачнай калоды для звычайных нямецкіх картачных гульняў (напрыклад, скат), у якой выкарыстоўваюцца нестандартныя сімвалы масцей.

Карты ў мастацтве правіць

Гульня апісана ў п’есе Купалы «Паўлінка», у апавяданні Максіма Гарэцкага «Зіма». Якуб Колас апісаў гульню і варажбу.

Зіма:

« — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк і абцёр з лобу пот.
— Пад тваю цёмную, — сухім голасам сказаў Валента Івану, зірнуўшы на яго шпаркім цішком, і забарабаніў кіпцямі па стальніцы, каб не так заўважылі, што рукі ў яго тыхаюць.
На гэты раз да яго прыйшла добрая карта, пасля доўгай незадачы, і яго пачынала трусіць усяго.
Іван крыва ўсміхаўся, распасцёр у руцэ карты, быццам захінуўшыся ад тых, што стаялі адзаду за ўслонам і пільнавалі гульню з-за яго плеч, і дужа важна глядзеў у карты, цмокаючы ад думы языком.
Усе нецярпліва чакалі, што за ход ён размяркуе і ці хутка пойдзе, хаця ўсякі сабе ведаў, што Іван маўчыць толькі так, ад узрушэння. Уваччу яму мітусіліся чырвенкі і званенкі, і ён адно думаў, што, мусіць, прайграе. I што ж такое. Чаму быць, таму не мінаваць, толькі дрэнна неяк робіцца.
— Ну, думай ты, — не трывалася Панасу Петрачонку, — коні паіць пара, — казаў ён, скрабаючы за каўняром. Яму было ўсё роўна: ён сёння ні выйграў, ні прайграў.
Усе былі ў жупанах, апрача самога Паўлюка, як гаспадара хаты, а гульня ішла скрозь увесь дзень, з рання. Курцы смалілі махорку і цыкалі слінай на сяродак хаты. На кону ляжала капеек пяць медзі.
— Хадзі перш гэтаю карцінаю, — налягаў тым часам на Івана той, хто не меў сваіх грошай і дзівіўся з-за пляча.
Іван прайшоў.
— Языкі ў вас свярбяць, — пабіў Валента і наваліў, — не гуляеш, дык не лезь, — дадаў ён і разгледзеўся, што выйшла.
— Так, так, так! — закрычалі разам усе падказнікі, — прыцісні, Іванюха, — падпырхнулі яны; адзін нават схапіў яго за руку і паклаў на карты, каб была справа скончана.
Іван як бы і сам меўся так зрабіць, адылі туга цяміў і здаўся на іхнюю волю; ён усё ўсміхаўся і цмокаў языком па-дзіцячаму. А памагачы яго не драмаў: ізноў схапіў у Івана карціну, высока замахнуўся і з усяе сілы хлэснуў ёю па Валентавай карце.
— Што? Як гэта? — упёрся вачмі, як бык, Валента.
— А так гэта! Чым ты пабіў? Табе трэба было краляю прайсці і тузам адказаць, а так ты без козыра, а Іван каралём забраў.
Валента ўзвярыўся. Як мог ён так памыліцца? Храсценны ніжнік з далікатнаю пагардаю пазіраў міма Валенты з грудка картаў.
— Чым жа ён пабіў? Разумны вы дужа, — пачаў перакідаць карты Валента.
— Як чым? Ніжнікам казырным…»

Варожба. Алесь Гарун:

Панна Эмілья ў красэлка сядае,
Талью картуе, шэсць карт выкладае,
Сёмая карта кладзецца пад ніз.
Хітры пасьянс пачынае: «Маркіз».
— Любіць? не любіць? Любіў? не любіў?..
Верным астаўся?.. Ці верным не быў? —
Шэпча паненка. Пасьянс збунтаваўся…
Дзе ж той чырвоны кароль падзяваўся?

На ростанях. Якуб Колас: «[…] Тарас Іванавіч, слаба пратэстуючы, выйшаў і зараз жа вярнуўся з дзвюма калодамі карт. Дзеля большай вольнасці і разгону пастанавілі перайсці ў класны пакой. Тарас Іванавіч прынёс туды вялізную лямпу „молнія“, запаліў яшчэ і вісячую лямпу, і ў класе стала светла… Каля карт аб’ядналася перш невялікая група гасцей. Туды падсеў старшыня. Увесь час ён маўчаў і цяпер пачаў прыглядацца да карт. Аказалася, што гэтымі картамі гуляць ужо нельга: на адной ражок здзёрты, на другой падазроная плямка.»

«Наўперад трохі таргаваліся, рабілі выгляд, што нікому іграць у карты не хацелася, а хто проста казаў, што грошай няма. Канчалі ж тым, што цягнулі карты. У каго аказвалася старшая масць, той і садзіўся банкаваць. Трымаць банк выпала Базылю Трайчанскаму. Павольна сеў ён на самым выгодным месцы за сталом, азірнуў кампанію, кінуўшы направа і налева, палажыў на стол два рублі „банка“ і пачаў здаваць, пытаючыся, колькі хто бярэ карт. Потым узяў другую калоду, патасаваў яе на ўсе бакі і ўсімі спосабамі і даў аднаму з партнёраў зняць. Знімаць трэба было асцярожненька, каб, не дай Божа, ніхто не падгледзеў карт. Пасля гэтага Базыль выкладаў дзве карты першага рада. Яны не аплачваліся і замяняліся другімі. Затым банкір патрабаваў ад партнёраў плату. Плацілі, хто колькі назначаў: 15, 20, 10, 40 капеек, у залежнасці ад велічыні банка. Банкір павінен палажыць пяць радоў: чатыры рады па дзве карты, а пяты рад — адну. Хто браў у другім радзе, той меў з банка ўдвойчы болей свае стаўкі, у трэцім — утройчы і г. д. У дзявятым радзе выкладалася толькі адна карта, і калі чыя карта брала ў гэтым радзе, той атрымліваў у дзевяць разоў болей свае стаўкі. Гэтая гульня называлася тэфталем, або дзявятым валам…»

«Яна пайшла ў сваю каморку, выняла з-пад сенніка калоду старых, як і сама яна, карт, прысела на табарэцік каля невялічкага століка, што стаяў пры пасцелі, патасавала сваім манерам і пачала спаважна раскладваць іх на восем кучак па тры карты ў кожнай. Калі такім чынам карты былі разложаны, а ляжалі яны тварам уніз, бабка Параска пераварочвала кучкі ў тым жа парадку, у якім раскладала іх. Кожная тройка карт мела сваё прызначэнне: „для дому“, „для лёсу“, „для шчасця“, „для дружбы“ і г. д. Перавярнуўшы адну карту, бабка Параска пільна ўглядалася. У першай кучцы пасярэдзіне аказаўся вінны туз, а з краю — званковая дзявятка, з другога — храстовы ніжнік, гэта значыць — Лабановіч. Бабка незадаволена паківала галавою: такое спалучэнне карт было не ў руку настаўніку, бо яно азначала невясёлыя думкі, згрызоты і цяжкі клопат. Нічога добрага для настаўніка не было і ў другой, і ў трэцяй, і ў наступных кучках карт. То замешваўся нейкі злы і хітры мужчына, то непрыязная жанчына, то сумная дарога. Бабка зусім засмуцілася. Яна змяшала карты, ператасавала як мае быць ды ізноў пачала новую раскладку. Але і на гэты раз нічога добрага для Лабановіча не варажылі карты. А бабка не хацела мірыцца з гэтым. Шмат разоў раскідала яна карты, і толькі тады заспакоілася, калі характар варажбы змяніўся ў лепшы бок.»

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. карта, карты, контурная карта - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.). verbum.by. Праверана 23 сакавіка 2024.
  2. trionfi.com (англ.) 
  3. Дмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.
  4. Дмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.
  5. Чем же отличаются покрытия карт Bicycle, Bee, Tally Ho и Aviator? // Крутиголов (4 красавіка 2016). Праверана 9 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
  6. Playing Cards (range U+01F0A0-U+01F0FF) на unicode.org. (англ.) 

Літаратура правіць

Спасылкі правіць