Ігуасу (вадаспады)

Вадаспады Ігуасу (ісп.: Cataratas del Iguazú, парт.: Cataratas do Iguaçu) — гэта комплекс вадаспадаў на рацэ Ігуасу, размешчаны на мяжы Бразіліі (штат Парана) і Аргенціны (правінцыя Місьёнес). Гэты вадаспад пазначае мяжу паміж Бразіліяй і Аргенцінай, знаходзячыся на мяжы аргенцінскага і бразільскага нацыянальных паркаў «Ігуасу». Абодва паркі былі ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (у 1984 і 1986 гадах адпаведна). Пры гэтым большая частка вадаспадаў прыходзіцца на аргенцінскі бок.

Вадаспады Ігуасу

Від на вадаспад з бразільскага боку
Каардынаты: 25°41′38,85″ пд. ш. 54°26′15,92″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Аргенціна (80%)/Бразілія (20%)
Рака Ігуасу
Вышыня 82 м
physical
Вадаспады Ігуасу
Вадаспады Ігуасу
Катэгорыя на Вікісховішчы

Назва Iguazu (Ігуасу) паходзіць ад слоў на мове гуарані y (вада) і guasu (вялікі). Легенда распавядае, што Бог хацеў ажаніцца на прыгожай тубыльчанцы Naipú, але яна збегла са сваім умілаваным на каноэ. У гневе Бог разрэзаў раку, стварыўшы вадаспады, выракаючы закаханых на вечнае падзенне.

Першым еўрапейцам, які ўбачыў вадаспад, лічыцца іспанскі канкістадор Альвар Нуньес Кабеса де Вака, адбылося знаёмства ў 1541 годзе.

Комплекс мае шырыню 2,7 км і ўключае ў сябе прыкладна 270 асобных вадаспадаў. Вышыня падзення вады дасягае 82 метры, але на большасці вадаспадаў крыху больш за 60 метраў. Найбуйнейшы вадаспад - Горла Д'ябла (ісп.: Garganta del Diablo) - U-падобны абрыў шырынёй 150 і даўжынёй 700 метраў. Мноства астравоў (у тым ліку даволі вялікіх) аддзяляюць вадаспады адзін ад аднаго. Прыкладна 900 метраў з агульнай шырыні ў 2,7 км не пакрытыя вадой. Вадаспады пазначаюць мяжу верхнаяга і ніжняга цячэнняў ракі Ігуасу.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 303
рус.англ.фр.