Ізабела Астурыйская

Ізабела Астурыйская (парт.: Isabel de Aragão e Castela; 2 кастрычніка 1470 — 24 жніўня 1498) — каралева Партугаліі, старэйшая дачка караля Арагона Фердынанда II і каралевы Кастыліі Ізабелы I, шлюб якіх прывёў да аб'яднання Іспаніі ў адзіную дзяржаву.

Ізабела Астурыйская
Queen Consort of Portugal[d]
30 верасня 1497 — 23 жніўня 1498
Папярэднік Леанора Авіская
Пераемнік Марыя Арагонская
Прынц Астурыйскі
29 красавіка 1498 — 23 жніўня 1498
Меркаваны спадчыннік трона[d] (Арагонская карона)
8 снежня 1497 — 23 жніўня 1498
Прынц Астурыйскі
красавік 1476 — май 1480
Папярэднік Хуана Бельтранеха[d]
Пераемнік Хуан Арагонскі[d]
Нараджэнне 2 кастрычніка 1470
Смерць 23 жніўня 1498 (27 гадоў)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Фердынанд II[1]
Маці Ізабела I[1]
Муж Афонсу Партугальскі[d][2][1] і Мануэл I[1][2]
Дзеці Мігел да Паш[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць арыстакратка, кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1490 годзе Ізабела была выдадзена замуж за Афонсу  (англ.) — адзінага сына партугальскага караля Жуана II. Нягледзячы на тое, што гэта быў шлюб па разліку, яны пакахалі адзін аднаго, і нечаканая смерць Афонсу ў 1491 годзе (ён загінуў, зваліўшыся з каня), стала для Ізабелы сур’ёзным ударам: яна заявіла, што не будзе больш выходзіць замуж, і нават сыдзе ў кляштар. Аднак бацькі пераканалі яе ў 1497 годзе ажаніцца ў другі раз — з партугальскім каралём Мануэлам I (стрыечным братам Жуана). Яна пагадзілася на гэта пры ўмове, што Мануэл будзе праводзіць тую ж палітыку, што і яе бацькі, і выганіць са сваіх уладанняў тых яўрэяў, якія не прынялі хрысціянства.

У тым жа 1497 годзе сканаў адзіны брат Ізабелы — Хуан, прынц Астурыйскі. У выніку Ізабела стала прынцэсай Астурыйскай — спадчынніцай прастола Кастыліі. Аднак у 1498 годзе яна сама памерла пры родах, і Мануэл не змог аб’яднаць пад сваёй уладай Партугалію і Кастылію. Сын, пры родах якога памерла Ізабела — Мігел да Паш — таксама пражыў нядоўга і памёр у 1500 годзе.

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.