Ізер (прыток Роны)

рака ў Францыі, прыток Роны

Ізер (фр.: Isére) — рака на паўднёвым усходзе Францыі, левы прыток Роны. Даўжыня 290 км, плошча басейна 11,8 тыс. км². Ізер бярэ пачатак у Грайскіх Альпах, на мяжы з Італіяй, побач з вядомым гарналыжным курортам Валь д’Ізер. Рака перасякае Савойскія Альпы ў глыбокай даліне Тарантэз, у сярэднім цячэнні працякае ў даліне Грэзівадан. Упадае ў Рону ў мястэчку Пон-дэ-Ізер, у некалькіх кіламетрах на поўнач ад Валанса. Жыўленне ракі змяшанае снежна-дажджавое. На рацэ і яе прытоках — вадасховішча і ГЭС. Рака суднаходная на 155 км вышэй вусця.

Ізер
Характарыстыка
Даўжыня
  • 286,1 км
Басейн 11 800 км²
Расход вады 360 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 45°26′47″ пн. ш. 7°05′34″ у. д.HGЯO
Вусце Рона
 • Каардынаты 44°59′00″ пн. ш. 4°51′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рона → Міжземнае мора
Краіна
=
physical
Ізер (прыток Роны)
Ізер (прыток Роны)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы