Ізраільска-палесцінскі крызіс (2021)

Палітычны крызіс на Блізкам Усходзе

Ізраільска-палесцінскі крызіс 2021 года — адна з фаз абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту. Супрацьстаянне ішло паміж Дзяржавай Ізраіль, што прадстаўляе яўрэяў, і Дзяржавай Палесціна, якая прадстаўляе палесцінскіх арабаў.

Ізраільска-палесцінскі крызіс
Асноўны канфлікт: Палесціна-ізраільскі канфлікт і Другая халодная вайна
Ізраільскія паліцыянты падчас сутыкненняў у горадзе Лод, 11 мая.
Ізраільскія паліцыянты падчас сутыкненняў у горадзе Лод, 11 мая.
Дата 621 мая 2021
Месца Палесціна, Ізраіль і мяжа з Ліванам
Прычына
  • • Плануемае рашэнне Вярхоўнага суда Ізраіля аб высяленні палесцінцаў з Шэйх-Джарах, Усходні Ерусалім;
  • • Закрыццё ізраільскім урадам Дамаскіх варот;
  • • Штурм ізраільскай паліцыяй мячэці Аль-Акса.
Вынік спыненне агню
Праціўнікі
 Ізраіль Палесціна
Сілы бакоў
Узброеныя сілы, паліцыя, нацыяналістычныя яўрэйскія актывісты. Палесцінскія дэманстранты, партыі ХАМАС, НФВП і ФАТХ, групоўка Палесцінскі ісламскі джыхад, ліванскія актывісты і Хезбала.
Страты
13 забітых і 600+ параненых сілавікоў і грамадзянскіх 272 забітых і 3400+ параненых апалчэнцаў і грамадзянскіх
Агульныя страты
4285+ забітых і параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадумовы правіць

У 1947 годзе Вялікабрытанія адмовілася ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што яна не здольна знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў. 14 мая 1948 года, за адзін дзень да заканчэння брытанскага мандата на Палесціну, абвешчана стварэнне незалежнай дзяржавы — Ізраіль. Неўзабаве маладая дзяржава ўступіла ў канфлiкт з арабамi. У наступным, Ізраіль, якога падтрымаў Захад, неаднаразова ўступаў у розныя узброеныя супрацьстаянні з арабскімі краінамі, якія заручыліся падтрымкай СССР. Баявыя дзеянні ў рэгіёне ішлі нястала, перыядычна то аднаўляліся, то прыпыняліся. Пасля Шасцідзённай вайны (1967) ізраільскі бок кантраляваў большую частку ізраільска-палесцінскіх тэрыторый, у тым ліку і вобласці, дзе пераважнай большасцю былі арабы. Палесцінскія сілы актыўна праводзілі пратэстныя акцыі, ракетныя абстрэлы тэрыторыі праціўніка, часам здзяйснялі тэрырастычныя акты. У сваю чаргу, Ізраіль праводзіў палітыку высялення арабаў з некаторых абласцей, а для падаўлення арабскіх хваляванняў ужываў сілавыя метады.

Ход падзей правіць

6 мая 2021 года пачаліся сутыкненні паміж палесцінскімі дэманстрантамі і ізраільскай паліцыяй з-за запланаванага рашэння Вярхоўнага суда Ізраіля аб высяленні палесцінцаў у Шэйх-Джарах, раёне Усходняга Іерусаліма (Заходні бераг ракі Іардан). Тут ізраільскія пасяленцы і члены правай арганізацыі Оцма Іегуда ўсталявалі стол праз дарогу ад арабаў. У відэароліках у сацыяльных сетках было паказана, як абодва бакі кідалі адзін у аднаго камяні і крэслы. Пасля ўмяшання ізраільскай паліцыі было арыштавана не менш за 7 чалавек. Новыя сутыкненні адбыліся 8 мая, падчас свяшчэннай мусульманскай ночы Лейлат аль-Кадр. Натоўп палесцінцаў кідаў камяні, запальваў вогнішчы і скандаваў «Удар па Тэль-Авіву» і «Духам і крывёю мы адкупіў Аль-Аксу». Паліцыянты, апранутыя ў форму спецназа, некаторыя з іх конныя, ужылі светлашумавыя гранаты і вадамёт. 9 мая ізраільская паліцыя штурмавала мячэць Аль-Акса, галоўнае святое месца для мусульман, перад маршам пад сцягам ультраправых яўрэйскіх нацыяналістаў, які пазней быў адменены[1][2][3]. Штурм адбыўся напярэдадні Дня Іерусаліма, свята, абвешчанага ў гонар пераходу пад кантроль Ізраіля ўсходняй частцы горада падчас Шасцідзённай вайны. Усяго падчас першых сутыкненняў, супадальных са святамі Лейлат аль-Кадр і Днём Іерусаліма, паранены больш за 300 чалавек, у асноўным палесцінскіх мірных жыхароў[4]. Атакі выклікалі міжнароднае асуджэнне і прывялі да адтэрміноўкі рашэння Вярхоўнага суда на 30 дзён, паколькі генеральны пракурор Ізраіля Авіхай Мандэльбліт імкнуўся знізіць напружанасць[5].

Вечарам і ўначы 10 мая агрэсіўна настроеныя арабскія пратэстоўцы выйшлі на вуліцы ў горадзе Лод, дзе закідалі камянямі і запальнымі бомбамі яўрэйскія дамы, школу і сінагогу, а затым напалі на бальніцу. Па ўдзельнікам беспарадкаў былі зроблены стрэлы, у выніку чаго адзін загінуў і двое былі паранены; быў арыштаваны падазраваны ў стральбе яўрэй[6]. Масавыя пратэсты і беспарадкі ўзмацніліся па ўсім Ізраілі, асабліва ў гарадах з значным арабскім насельніцтвам.

З 10 па 12 мая ХАМАС і «Ісламскі джыхад» выпусцілі больш за 1500 ракет па Ізраілю[7], па даных Сіл абароны Ізраіля, уразіўшы дамы і школу[8], забіўшы двух ізраільскіх мірных жыхароў і параніўшы мінімум 70[9][10]. Ізраіль адказаў авіяўдарамі па Газе, і, па словах афіцыйных асоб Газы[11], па меншай меры 30 чалавек былі забіты, у тым ліку дзесяць дзяцей, і яшчэ 203 былі паранены[12]. Па даных Арміі абароны Ізраіля, па меншай меры пятнаццаць з забітых былі членамі ХАМАС, а многія іншыя былі забіты палесцінскімі ракетамі[13]. 11 мая ў выніку авіяўдару Ізраіля ў Газе абрынулася 13-павярховая жылая вежа[14][15][16].

12 мая ізраільскія ваенна-паветраныя сілы знішчылі дзясяткі паліцэйскіх і ахоўных аб’ектаў у сектары Газа; ХАМАС заявіў, што яго штаб-кватэра паліцыі была сярод знішчаных мэтаў[17]. У гэты ж дзень з Газы па Ізраілю было выпушчана больш за 850 ракет[18]. Па даных ізраільскіх вайскоўцаў, па меншай меры 200 ракет не дасягнулі мэтаў і ўпалі ў сектары[19].

Ноччу 14 мая Армія абароны Ізраіля пачала наземную і паветраную аперацыю ў сектары Газа. Напярэдадні наступлення ў войска Ізраіля заклікалі 9000 рэзервістаў. Днём раней ХАМАС заявіў, што пачаў выкарыстоўваць новую ракету, якая дазваляе яму ўразіць любую кропку на тэрыторыі праціўніка. Адна з ракет далёкасцю 250 км сапраўды ўпала недалёка ад Эйлата[20]. Ізраіль падвергнуў масіраваным ударам самалётамі і танкамі сістэму тунэляў, пабудаваную ў сектары Газа рухам ХАМАС. Ні адзін ізраільскі салдат не ўступіў на тэрыторыю сектара[21]. Падчас контртэрарыстычнай аперацыі «Вартавы сцен» ЦАХАЛ вылічаў месцазнаходжанне байцоў ХАМАСа з дапамогай мультыкоптараў з сістэмай штучнага інтэлекту «Хімера» (Chimera), распрацаванай кампаніяй Thirdeye Systems пры падтрымцы аддзела распрацоўкі ўзбраенняў у Міністэрстве абароны (МАПАТ)[22]. У той жа дзень з тэрыторыі Сірыі былі выпушчаны тры ракеты, 2 упалі на адкрытай мясцовасці, адна не даляцела да тэрыторыі Ізраіля[23].

15 мая групоўка ХАМАС абстраляла ракетамі порт у горадзе Ашдод, што прывяло да магутнага пажару. Ізраільскія войскі паабяцалі жорстка адказаць на абстрэл. Толькі за ноч 15-га чысла з Газы было выпушчана 200 ракет, 50% разарваліся, паводле звестак ізраільцян, на тэрыторыі сектара[24]. У той жа дзень ізраільскія сілы знішчылі 11-павярховы гмах у Газе. Будынак выкарыстоўвалася пад офісы СМІ[25].

17 мая ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што за тыдзень ракетных абстрэлаў апалчэнцы ХАМАС выпусцілі з тэрыторыі сектара Газа, паводле звестак ЦАХАЛ, 3100 ракет[26]. Па даных прэс-службы Арміі абароны Ізраіля з 19:00 17 мая да 7:00 18 мая былі зафіксаваны пускі па жылых раёнах Ізраіля прыкладна 90 ракет з сектара Газа, з якіх прыкладна 22% упалі на тэрыторыі сектара, а астатнія перахапіла сістэма ПРА «Жалезны купал»[27].

18 мая партыя ФАТХ абвясціла «днём гневу», заклікаючы атакаваць камянямі, кактэйлямі Молатава ізраільцян на Заходнім беразе ракі Іардан[28]. Яе ўзброенае крыло «Брыгады пакутнікаў аль-Аксы» заявіла аб «аднаўленні вайны супраць Ізраіля»[29].

19 мая палесцінскія сілы нанеслі ўдары па 6-і ваенных базах Ізраіля: Невацім, Пальмахім, Тэль Ноф, Рамон, Хацор і Хацэрым[30].

20 мая бакі падпісалі дамову аб спыненні агню. Дагавор увайшоў у сілу 21 мая ў 2:00[31].

Людскія ахвяры правіць

 
Наступствы ракетных атак ХАМАС у Халоне, 11 мая.
 
Ізраільская бамбардзіроўка кварталаў у сектары Газа, 14 мая.

На працягу першых трох дзён было забіта 53 палесцінца, з іх чатырнаццаць дзяцей, тры жанчыны і пяць фермераў, яшчэ 320 былі паранены. Некалькі пацярпелых загінулі падчас удараў па жылых дамах, фермах, грамадзянскіх аўтамабілях і на вуліцах[32]. У ізраільскага боку налічваўся 21 паранены паліцэйскі[33]. 10 мая Ізраіль нанёс авіяўдары па сектары Газа[34]. Па даных Міністэрства аховы здароўя Газы, падчас удараў было забіта 43 палесцінца, 13 з якіх былі дзецьмі, а яшчэ 103 былі паранены[35]. Камандуючы ХАМАС Махамед Абдула Фаяд, а таксама два высокапастаўленых камандзіра Ісламскага джыхаду былі забіты. Яшчэ адзін член ХАМАС быў забіты 11 мая[36][37][13]. Аспрэчваецца тое, загінулі ці некаторыя з першых ахвяр у выніку ізраільскага авіяўдару або палесцінскай ракеты, якая збілася са шляху[38]. 11 мая ХАМАС і Ісламскі джыхад адрэагавалі на ізраільскія рэйды, запусціўшы сотні ракет па Ашдоду і Ашкелону, у выніку чаго два чалавекі загінулі і больш за 90 атрымалі раненні[10][9][8].

14 мая Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ХАМАС за апошнія чатыры дні выпусціў па Ізраілі не менш за 1 750 ракет. Колькасць загінуўшых у выніку нападу на ізраільцян вырасла да сямі грамадзянскіх[39] і аднаго вайскоўца[40]. Па стане на 15 мая колькасць параненых грамадзянскі яўрэяў склала 564[41], а загінулых — 10[42][43]. У гэты час ўсяго загінула 189 палесцінцаў[44], яшчэ 2700 атрымалі раненні[45][46]. Да 17 сакавіка колькасць забітых і параненых арабаў склала 217 і 2735 адпаведна[47]. На 19 мая гэты лік павялічыўся на 13 забітых і звыш за 600 параненых ізраільцян і, адпаведна, 246 і больш за 3000 палесцінцаў[48][49][50][51][52]. Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400[53]Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400[53].

У ходзе сутыкненняў на мяжы з Ліванам загінулі адзін член партыі Хезбала і яшчэ адзін ліванскі актывіст[54][55]. Гэтыя ахвяры ўлічаны ў лічбы вышэй.

Сацыяльныя сеткі правіць

Карыстальнікі Instagram і Twitter, якія пісалі ў падтрымку палесцінцаў, заяўлялі, што іх паведамленні былі выдалены або іх уліковыя запісы былі заблакаваны. Кампаніі папрасілі прабачэння і абвінавацілі ў сітуацыі тэхнічны збой[56]. У гэты ж час Twitter абмежаваў доступ да акаўнта палесцінска-амерыканскай журналісткі Марыям Баргуці, якая асвятляла пратэсты з Заходняга берага. Баргуці сказала, што Twitter папрасіў яе выдаліць некаторыя з яе твітаў. Пазней кампанія заявіла, што блакаванне старонкі таксама адбылося з-за памылкі[57][58].

Міжнародная рэакцыя правіць

Еўрапейскі Саюз[59], Канада[60], Францыя[61], Германія[62], Марока[63], Расія і Украіна[64] заклікалі ўдзельнікаў канфлікту спыніць сутыкненні. ААН[65], Ліга арабскіх дзяржаў[66], Іран[59], Бахрэйн[67] Інданезія, Ірландыя[68][69], Малайзія[70], Мальта[71], Новая Зеландыя[72], Аман[73], Судан, ПАР[74], Егіпет[75], Саудаўская Аравія[76], Турцыя[77], Іарданія[78] і ААЭ выступілі з крытыкай дзеянняў Ізраіля. У той жа час ЗША[79][80], Аргенціна[81] і Вялікабрытанія наадварот былі абураны палестынцінскім бокам, у прыватнасці, ракетнымі абстрэламі з боку ХАМАС. У гэты ж час у ЗША[82], Турцыі[83], Вялікабрытаніі[84], Іарданіі і ПАР[85] прайшлі акцыі ў падтрымку Палесціны.

У сацыяльных сетках было распаўсюджана відэа, на якім ізраільцяне святкуюць свята ў Сцены Плачу, у той час як на заднім плане каля мячэці Аль-Акса гарыць дрэва. The Intercept назваў відэа «трывожным прыкладам ультранацыяналістычнага вар’яцтва». Ізраільскі левы палітык Айман Одзе назваў відэа «шакавальным»[86]. З іншага боку, журналіст Дэвід Патрыкаракас быў сярод тых, хто ахарактарызаваў відэа, як прыклад «фэйкавых навін» на той падставе, што спеў і танцы з’яўляюцца часткай штогадовых святкаванняў Дня Іерусаліма, што яны не звязаны з пажарам, і што сам пажар быў развязаны палесцінскімі пратэстоўцамі, бо яны кідалі петарды ў паліцыю[87].

12 мая авіякампаніі American Airlines, United Airlines і Delta Air Lines прыпынілі свае палёты ў Ізраіль[88].

Зноскі правіць

  1. Kingsley. After Raid on Aqsa Mosque, Rockets from Gaza and Israeli Airstrikes. The New York Times (10 мая 2021). Праверана 10 May 2021.
  2. Hasson. Tensions over Jerusalem Day march, Temple Mount clashes culminate in rocket fire from Gaza (англ.). Haaretz (10 мая 2021). Праверана 10 May 2021.
  3. TV: Palestinians stocked rocks for Temple Mount riots, police caught unawares (англ.). The Times of Israel (8 мая 2021). Праверана 10 мая 2021.
  4. Ben Zion. More than 300 Palestinians hurt in Jerusalem holy site clash. Associated Press (10 мая 2021). Праверана 10 May 2021.
  5. Kingsley, Patrick (2021-05-09). "Israeli Court Delays Expulsion of Palestinian Families in East Jerusalem". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2021-05-10.
  6. Arab Israeli killed amid violent riots by Arab mob in Lod; Jewish suspect held (англ.). Times of Israel (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  7. Alexander Smith, Lawahez Jabari and Paul Goldman. 33 killed in Israeli airstrikes, Hamas rocket attacks as unrest spreads beyond Jerusalem. NBC News (11 мая 2021).
  8. а б Ahronheim. Massive barrage of 60 rockets fired at Ashkelon, Ashdod; buildings hit (англ.). The Jerusalem Post (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  9. а б Two Israelis dead, over 90 injured after rockets strike Ashkelon, Ashdod (англ.). The Jerusalem Post (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  10. а б 1 dead, 3 hurt as 'largest ever' Hamas barrage hits Ashdod, Ashkelon (англ.). ynetnews (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  11. Kingsley, Patrick (2021-05-10). "After Raid on Aqsa Mosque, Rockets From Gaza and Israeli Airstrikes". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2021-05-11.
  12. As Israelis and Palestinians Battle, Rockets and Airstrikes Intensify. The New York Times (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  13. а б Gross. Gaza terrorists fire hundreds of rockets at Israel; IDF pummels Hamas targets (англ.). Times of Israel (11 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  14. Gaza residential tower collapses in Israeli airstrike, witnesses say. Reuters (11 мая 2021). Праверана 11 May 2021.
  15. Israeli air strike destroys Gaza tower block. Al Jazeera (11 мая 2021). Праверана 11 May 2021.
  16. Carey. At least 35 killed in Gaza as Israel ramps up airstrikes in response to rocket attacks. CNN. Праверана 11 May 2021.
  17. In widescale airstrikes, Israel hits Gaza police stations, security sites. The Times of Israel (12 мая 2021). Праверана 12 May 2021.
  18. Ahronheim. 2 killed in overnight rocket barrages, IDF retaliating in Gaza. The Jerusalem Post (12 мая 2021). Праверана 12 May 2021.
  19. Gross. 1 killed, 3 injured as Hamas fires anti-tank missile at Israeli jeep (англ.). www.timesofisrael.com. Праверана 12 мая 2021.
  20. Армия Израиля начала наступательную наземную операцию в секторе Газа, 14 мая 2021
  21. Израиль бомбил систему тоннелей ХАМАС в секторе Газа
  22. СМИ: ЦАХАЛ вычисляет боевиков ХАМАСа с помощью искусственного интеллекта «Химеры», 14 мая 2021 г.
  23. В Израиле заявили о трех выпущенных со стороны Сирии снарядах
  24. Группировка ХАМАС обстреляла ракетами порт в Израиле, вызвав взрывы и пожар, 15 мая 2021
  25. Израиль ракетными ударами разрушил 11-этажное здание с офисами СМИ в секторе Газа // ОНТ, 15 мая 2021
  26. Израиль заявил о наибольшем числе обстрелов за всю историю государства, 17 мая 2021
  27. ЦАХАЛ: с вечера до утра 18 мая из Газы были выпущены 90 ракет, более 20% упали в секторе, 18 мая 2021 г.
  28. ФАТХ объявило день гнева 18 мая, призывая атаковать камнями, коктейлями Молотова сионистов на Западном берегу реки Иордан
  29. Вооружённое крыло ФАТХ «Бригады мучеников аль-Аксы» объявило о возобновлении войны против Израиля.
  30. ПОЛИТИКА Палестницы атаковали шесть израильских военных авиабаз
  31. Израиль и Палестина договорились о прекращении огня
  32. "Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news". Al Jazeera.
  33. [1]
  34. Hamas Fires Rocket Barrage at Jerusalem as IDF Green Lights Gaza Strikes. Algemeiner.com.
  35. "Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news". Al Jazeera.
  36. Israel launches airstrikes on Gaza strip after Hamas rocket attacks. the Guardian (10 мая 2021).
  37. Jerusalem violence leads to Hamas rockets on Israel, nine dead in Gaza. Reuters (10 мая 2021).
  38. Federman. Gaza militants, Israel trade new rocket fire and airstrikes. Associated Press (11 мая 2021). Праверана 11 May 2021.
  39. По Израилю за четыре дня выпустили более 1,7 тыс. ракет
  40. "Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news". Al Jazeera. Архівавана з арыгінала 12 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  41. Ahronheim, Anna (15 May 2021). "One dead in Ramat Gan from midday rocket barrages in central Israel". The Jerusalem Post. Архівавана з арыгінала 15 May 2021. Праверана 15 May 2021.
  42. Israeli Airstrike Demolishes Gaza Tower Housing Associated Press, Al Jazeera Offices. Архівавана з першакрыніцы 15 May 2021. Праверана 15 May 2021.
  43. Palestinians say 174 killed in Gaza since fighting started, 47 of them children. Times of Israel (16 мая 2021). Праверана 16 May 2021.
  44. Palestinians say 174 killed in Gaza since fighting started, 47 of them children. Times of Israel (16 мая 2021). Праверана 16 May 2021.
  45. 'Killing blockaded civilians and destroying infrastructure on a massive scale: Israel is committing war crimes in the Gaza Strip,'B'tselem 15 May 2021
  46. Frykberg, Mel. Several Palestinians killed by Israeli fire in West Bank protests. www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 14 May 2021. Праверана 14 May 2021.
  47. Israel Gaza conflict: Netanyahu says strikes to 'continue at full force'
  48. Magen David Adom: 12 killed in Israel in rocket attacks, 312 injured. The Times of Israel (18 мая 2021). Праверана 18 May 2021.
  49. Palestinians go on strike as Israel-Hamas fighting rages. Associated Press (18 мая 2021). Праверана 18 May 2021.
  50. Two Palestinians killed by Israeli troops after alleged attack. Al Jazeera (7 мая 2021). Праверана 19 May 2021.
  51. Palestine death toll rises to 217 amid UN deadlock. The News International (19 мая 2021). Праверана 19 May 2021.
  52. Israeli seriously hurt by Arab mob in Lod dies of wounds". The Times of Israel. 17 May 2021. Retrieved 17 May 2021.
  53. а б Israel-Hamas truce takes hold after 11 days of fighting. Reuters (21 мая 2021). Праверана 21 May 2021.
  54. "Hezbollah says Lebanese man killed by Israeli gunfire at border was fighter in group". Праверана 14 May 2021.
    Thousands flee homes as Israel continues air raids on Gaza: Live
  55. Regencia, Virginia Pietromarchi,Mersiha Gadzo,Ted. Several children killed as Israel pounds Gaza refugee camp. www.aljazeera.com.
  56. Gebeily. Instagram, Twitter blame glitches for deleting Palestinian posts. Reuters (10 мая 2021). Праверана 10 May 2021.
  57. Maiberg. Twitter Said It Restricted Palestinian Writer's Account by Accident (11 мая 2021). Праверана 12 May 2021.
  58. Baker. A Palestinian journalist who was reporting live from the West Bank says Twitter asked her to delete her tweets. Business Insider (12 мая 2021). Праверана 12 May 2021.
  59. а б Holmes, Oliver (9 May 2021). "Scores injured in fresh night of Jerusalem clashes". The Guardian. Праверана 9 May 2021.
  60. Lazaroff, Tovah (9 May 2021). "Canada, Quartet slam Jerusalem violence, int'l pressure grows on Israel". The Jerusalem Post. Праверана 12 May 2021.
  61. "World reacts after Israeli forces wound hundreds in Al-Aqsa raid". Al Jazeera. 10 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  62. "Israel responds to Hamas rockets with deadly airstrikes in Gaza". Deutsche Welle. 10 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  63. "Arab Nations Hit out at Israel over Jerusalem Violence". Voice of America. Khartoum, Sudan. 9 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  64. Україна засуджує загострення ситуації у Східному Єрусалимі та Секторі Гази. Укрінформ (11 травня 2021).
  65. "Jerusalem: Many injured on second night of clashes". BBC News. 9 May 2021. Праверана 9 May 2021.
  66. "Arab League condemns Israeli air strikes on Gaza". Al Jazeera. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  67. "UAE, Bahrain pan Israel's 'storming' of Al-Aqsa, amid international condemnation". The Times of Israel. 8 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  68. "Coveney tells Israeli ambassador that the loss of life in Gaza is 'completely unacceptable'". TheJournal.ie. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  69. "Civilian deaths in air strikes 'completely unacceptable', Coveney tells Israeli envoy". The Irish Times. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  70. "Malaysia condemns Israel aggression against Palestinians". New Strait Times. Kuala Lumpur, Malaysia. 8 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  71. "Malta calls for de-escalation of tensions in the Middle East". Times of Malta. 11 May 2021. Архівавана з арыгінала 11 мая 2021. Праверана 12 May 2021. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  72. "Nanaia Mahuta calls on Israel to 'cease demolitions and evictions' as violence escalates with Palestinians". 1 News. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 14 мая 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 14 мая 2021.
  73. "Oman condemns action by Israeli forces at Al-Aqsa Mosque". Times of Oman. 8 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  74. "South Africans protest over Palestinian deaths". France24. Cape Town, South Africa. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  75. Magid, Jacob (9 May 2021). "Sanders, Warren, Ocasio-Cortez slam Israel over pending Sheikh Jarrah evictions". The Times of Israel. Праверана 10 May 2021.
  76. "Saudi and UAE condemn Israel over Palestinian clashes at Al-Aqsa". Reuters. 8 May 2021. Праверана 9 May 2021.
  77. In Turkey, protests against Israel over surge in violence. Reuters (10 мая 2021). Праверана 11 May 2021.
  78. "Jerusalem protests: Netanyahu defends Israeli action after clashes with Palestinians". BBC News. 9 May 2021. Праверана 9 May 2021.
  79. У США засудили напад на Ізраїль і закликали обидві сторони знизити напруженість. РБК-Україна (12 травня 2021).
  80. У ЄС та США відреагували на ракетні обстріли між Ізраїлем та сектором Газа. Слово і Діло (11 травня 2021).
  81. "Preocupación por la situación en Israel y Palestina". Ministry of Foreign Affairs Argentina (Cancillería Argentina) [Spanish]. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  82. "Israel, Hamas Trade Deadly Rocket Strikes as Tensions Mount Over Jerusalem". Voice of America. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  83. "In Turkey, protests against Israel over surge in violence". Reuters. 10 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  84. "Protest held in Bradford amid Israeli–Palestinian clashes in Jerusalem". Telegraph & Argus. 9 May 2021. Праверана 11 May 2021.
  85. "Protests across South Africa in condemnation of Israel's attacks on Palestinians in Gaza". South African Broadcasting Corporation. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  86. Mackey, Robert (11 May 2021). "This Is Not Fine: Why Video of an Ultranationalist Frenzy in Jerusalem Is So Unsettling". The Intercept. Праверана 12 May 2021.
  87. "Jews dancing while fire rages on Temple Mount lights up social media". The Jerusalem Post. 11 May 2021. Праверана 12 May 2021.
  88. 3 крупнейшие авиалинии США приостанавливают рейсы в Израиль (англ.). Voice of America. Associated Press (12 мая 2021). Праверана 2021 -05-13.