Іконашанаванне — дагмат Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў, усталяваны на Сёмым Усяленскім саборы, а таксама і сама практыка шанавання ікон (існуе таксама ў міяфізіцкіх цэрквах, якія аддзяліліся за тры стагоддзі да прыняцця дагмату і фармальна яго не вызнаюць).

Евангеліст Лука піша ікону Багародзіцы

Выявы Хрыста, Багародзіцы, святых, біблейскіх сцэн вядомыя ў хрысціянстве пачынаючы са II стагоддзя. Да IV стагоддзя сцяны хрысціянскіх храмаў ужо паўсюдна ўпрыгожваліся маляўнічымі выявамі. Васіль Вялікі ў слове, прысвечаным памяці мучаніка Варлаама, заклікае жывапісцаў намаляваць подзвігі святога, Іаан Залатавуст піша пра распаўсюджванне абразоў Мялеція Антыяхійскага, а Феадарыт Кірскі паведамляе пра абразы Сімяона Стоўпніка, якія прадаюць у Рыме.[1] Нягледзячы на такую падтрымку выявы твараў і падзей Свяшчэннай і царкоўнай гісторыі, у гэты ж перыяд з'яўляюцца першыя пярэчанні выкарыстанню ікон. Так, Еўсевій Кесарыйскі адмоўна выказваецца пра жаданне сястры імператара мець ікону Хрыста. Гэта ён тлумачыць не старазапаветнай забаронай, а тым, што боская прыроду немагчама адлюстраваць.[2]

Да перыяду III стагоддзя ў сувязі з актыўнымі ганеннямі евангельскія сэнсы маляваліся вельмі завэлюмавана і сімвалічна. Асноўнай сімвалічнай выявай Хрыста было Ягня. 82-м Правілам Пята-Шостага (Трульскага) сабору ў 692 годзе забараняецца выкарыстоўваць указальныя, звычайна старазапаветныя, сімвалы (той жа Ягня), і рэкамендуецца «з гэтага часу выяву ягня, які бярэ на сябе грахі свету, Хрыста Бога нашага, на іконах маляваць у чалавечай існасці, замест старога ягня; ды праз гэта сузіраючы пакору Бога-Слова, прыводзім да ўспаміну жыцця Яго ў целе, Яго пакуты і выратавальную смерць, і такім чынам здзейсненага адкуплення свету»[3]

У Візантыйскай імперыі ў VIII — пачатку IX стагоддзяў узнікае актыўны рух іканаборцаў, накіраваны супраць шанавання ікон. У гэты перыяд спробу даць багаслоўскае абгрунтаванне іконашанавання зрабіў прападобны Іаан Дамаскін (675—753).[4]

Дагмат пра іконашанаванне быў канчаткова сфарміраваны на Сёмым Усяленскім саборы, які адбыўся ў 787 годзе.

Ікона «Урачыстасць Праваслаўя» (фрагмент). Візантыя, першая палова XV стагоддзя

Дагмат іконашанавання падкрэслівае, што ўшанаванне ікон і пакланенне ім (у сэнсе паклону, знешняга знака павагі) адносіцца не да самога абраза і, тым больш, не да матэрыялу, з якога ён выраблены, а да намаляванага твару (першаўзору), такім чынам, не мае характару ідалапаклонства. Іконашанаванне магчыма па прычыне Увасаблення Бога-Слова, Ісуса Хрыста, якога малявалі ў чалавечай прыродзе, ад якой у Яго адзінай іпастасі неаддзельная прырода Боская. У адпаведнасці з вызначэннем «Ушанаванне абраза, узыходзіць да першаўзору», абраз, які адлюстроўвае Асобы (іпастасі), з'яўляецца (па дзеянні-энергіі) сам Асобай, хоць і не тоесны ёй.

Канчатковае аднаўленне іконашанавання ў Візантыі адбылося ў 843 годзе пры імператрыцы ФеадорыУрачыстасць Праваслаўя»).

Дагмат аб шанаванні ікон адпрэчваецца шэрагам пратэстанцкіх цэркваў, якія або лічаць іконашанаванне ідалапаклонствам, або пазбягаюць яго, бо лічаць, што яно ўводзіць у спакусу. Пратэстанты, як правіла, адмаўляюць знешнія знакі іконашанавання, а некаторыя радыкальныя плыні — нават само выкарыстанне іх для ўпрыгожвання месцаў набажэнстваў. Тым не менш, яны ў большасць выпадкаў не падзяляюць багаслоўскай аргументацыі іканаборцаў пра немагчымасць адлюстраваць Хрыста, таму малююць Яго і евангельскія сюжэты ў сваёй выдавецкай прадукцыі.

Зноскі

  1. Карташёв А. В. Вселенские соборы. Клин, 2004. С. 574
  2. Карташёв А. В. Указ. соч. С. 575.
  3. Правила Вселенских соборов.
  4. Тры словы ў абарону іконашанавання

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).